Кангрэс IIHF зацвердзіў правядзенне чэмпіянатаў свету да 2025 года
Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) 24 траўня зацвердзіў правядзенне чэмпіянатаў свету да 2025 года, паведамілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.
У Санкт-Пецярбургу да ЧС-2023 па хакеі пабудуюць самую вялікую ў свеце арэну. Фота IIHF
У 2023 годзе чэмпіянат свету прыме расейскі Санкт-Пецярбург. Матчы пройдуць на дзвюх арэнах, адну з якіх яшчэ трэба будзе пабудаваць. Сусветны хакейны форум – 2024 пройдзе ў Чэхіі. У 2025 годзе краінамі – гаспадынямі турніру стануць Швецыя і Данія. Гарады, дзе адбудуцца матчы, яшчэ будуць вызначаны.
Як паведамлялася, чэмпіянат свету – 2020 прыме Швайцарыя, Беларусь супольна з Латвіяй правядзе сусветны форум сярод мацнейшых зборных у 2021 годзе, а Фінляндыя гасцінна раскрые дзверы ў 2022 годзе.
