Канстанцін Кальцоў узначаліў хакейны клуб „Брэст”
Вядомы беларускі спецыяліст Канстанцін Кальцоў узначаліў хакейны клуб „Брэст”.
Новы галоўны трэнер берасцейцаў уваходзіў у трэнерскі штаб Гордзі Дуаера ў менскім „Дынама”, але пакінуў клуб пасля адстаўкі паўночнаамерыканскага спецыяліста.
У час кар’еры іграка Канстанцін Кальцоў быў чэмпіёнам расейскай суперлігі і ўладальнікам Кубка Гагарына ў складзе „Ак Барса”, ён правёў 144 матчы ў рэгулярных чэмпіянатах НХЛ у складзе” Пітсбурга”, за якія набраў 38 (12+26) балаў. Удзельнік дзевяці чэмпіянатаў свету і дзвюх Алімпійскіх гульняў у складзе зборнай Беларусі.
Кантракт з „Брэстам” Канстанцін Кальцоў заключыў да канца сезона. 24 лістапада адбудзецца прэс-канферэнцыя новага настаўніка.