Канцэрн ŠKODA не будзе спансаваць ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Беларусі
Аўтамабільны канцэрн ŠKODA не будзе спансаваць чэмпіянат свету-2021 па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі. Кампанія з’яўляецца адным з галоўных спонсараў чэмпіянатаў свету ІІХФ.
„У ŠKODA AUTO мы вялікія прыхільнікі хакея. Мы ўжо 28 гадоў з’яўляемся партнёрам чэмпіянатаў свету. Тым не менш, мы таксама паважаем і прасоўваем правы чалавека – гэта фундаментальная каштоўнасць для ўсяго свету. Такім чынам, ŠKODA адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету-2021, калі Беларусь будзе арганізатарам турніру”, – паведамляе афіцыйны акаўнт канцэрна ў твітары. Напярэдадні з такой жа заявай выступіў брэнд NIVEA.
Біятланісты і біятланісткі зборнай Беларусі падпісалі праўладнае ліст. Усе, акрамя Ганны Солы
Біятланісты і біятланісткі зборнай Беларусі падпісалі ліст праўладных спартоўцаў. У спісе на афіцыйным сайце звароту з’явіліся імёны Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Алены і Ірыны Кручынкіных, Антона Смольскага, Мікіты Лабастава, Рамана Ялётнава, Сяргея Бачарнікова, Максіма Вераб’я, Віктара Крыўко і Дзмітрыя Лазоўскага. Таксама ліст падпісала натуралізаваная расейка Адэліна Сабітава, якая не трапляе ў аснову беларускай каманды. З усёй зборнай Беларусі ліст праўладных спартоўцаў не падпісала толькі Ганна Сола.
„Вітэн” саступіў „Кайрату” і не выйшаў ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
„Вітэн” не змог прабіцца ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе. У хатнім матчы 1/16 фіналу беларускі клуб саступіў „Кайрату” – 3:5.
Вікторыі Азаранка, Кею Нісікоры і Слоан Стывенс забаранілі трэніравацца падчас каранціну перад АТ
Тэнісісты, якія ляцелі ў Аўстралію з Лос-Анджэлеса, не змогуць трэніравацца на працягу двух тыдняў перад турнірам – іх каранцін будзе насіць жорсткі характар па прычыне таго, што вынікі тэстаў на каронавірус ў двух чалавек, якія ляцелі з імі гэтым рэйсам, далі станоўчы вынік. На борце самалёта сярод астатніх спартоўцаў знаходзіліся і Вікторыя Азаранка (Беларусь), Кей Нісікоры (Японія) і Слоан Стывенс (ЗША).
Беларускае Радыё Рацыя