Беларусь і Славакія назвалі склады на матч Кубка Федэрацыі



Капітаны жаночых тэнісных зборных Беларусі і Славакіі назвалі склады на матч Кубка Федэрацыі, які пройдзе 21-22 красавіка ў Менску.

Таццяна Пучак разлічвае на квартэт правераных ігракоў: Аляксандру Сасновіч (49-ы нумар рэйтынгу WTA), Арыну Сабаленка (61), Веру Лапко (130) і Лідзію Марозаву (490).

Лідары славацкай каманды – 17-я ракетка свету Магдалена Рыбарыкава і Дамініка Цыбулкава, якая займае 33-е месца ў рэйтынгу WTA, у Менск не прыедуць. Капітан славацкай дружыны Мацей Ліптак спыніў свой выбар на наступным складзе: Вікторыя Кужмава (104), Яна Чапелава (117), Ганна Караліна Шмідлава (132), Рэбека Шрамкава (372).

У барацьбе за права застацца ў элітным дывізіёне Кубка Федэрацыі зборныя Беларусі і Славакіі згуляюць на корце „Чыжоўка-Арэны”. У гэтым сезоне беларускі ўступілі камандзе Германіі (2:3) у чвэрцьфінале Сусветнай групы, а славацкія тэнісісткі абыгралі расіянак у першым раўндзе другой Сусветнай групы з лікам 4:1.

belta.by