Карлас Алос агучыў свой першы спіс у якасці галоўнага трэнера „нацыяналкі”
У пашыраным складзе 28 гульцоў. Звяртае на сябе ўвагу патэнцыйны дэбют Леанарда Маскара-Капілевіча і вяртанне Віталя Лісаковіча, які раней не выклікаўся з-за канфлікту з Георгіем Кандрацьевым.
-
Фота: © Sputnik / Аляксандр Гальперын
Адзначым прысутнасць у спісе гульцоў гарадзенскага „Нёмана” – брамніка Канстанціна Рудзянка, абаронцаў Сяргея Карповіча і Ягора Пархоменкі ды нападніка Паўла Савіцкага. 9 верасня беларусы згуляюць са зборнай Андоры, 12 верасня сустрэнуцца з ізраільцянамі.
Макс Эбонг правёў 100 матчаў у складзе „Астаны” і атрымаў спецыяльную майку
Казахстанскі клуб адзначыў дасягненне 23-гадовага беларуса перад гульнёй з „Кайсарам”. У 100 матчах Эбонг забіў восем мячоў і аддаў 16 галявых перадач.
„Мінск” атрымаў папярэджанне ад БФФ за чацвераногага „гульца” на полі
Падчас матчу „гараджан” са „Слуцкам” на газон выбег сабака. Злавілі яго не адразу, некаторы час ён пабегаў па полі. А затым сцюард узяў сабаку на рукі і вынес яго ў падтрыбуннае памяшканне. „Мінск” атрымаў ад БФФ папярэджанне па артыкуле „З’яўленне на полі жывёл”. Акрамя таго, „Слуцк” і „Славія” атрымалі па 370 рублёў штрафу. „Цукровыя” – за нявартыя паводзіны, мазыране – за парушэнне правілаў па арганізацыі матчаў.
Беларусы ў нейтральным статусе ўзялі шэсць медалёў на маладзёжным чэмпіянаце свету па барацьбе
Турнір праходзіў у Амане. Чэмпіёнамі свету сярод моладзі сталі Арына Мартынава ў катэгорыі да 55 кг і Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг). Алеся Гетманава ўзяла срэбра ў катэгорыі да 59 кг, бронзавыя ўзнагароды заваявалі Ксенія Цярэня (вага да 65 кг), Алеся Шаўчук (да 68 кг) і Абдулмасіх Абдулмасіх (вага да 77 кг).
20-гадовы Табога стаў першым афрыканскім спрынтарам, які заваяваў медаль чэмпіянату свету на стомятроўцы
Чэмпіён свету сярод юніёраў, 20-гадовы спрынтар з Бацваны Летсіле Табога стаў уладальнікам срэбра ў фінале бегу на 100 метраў на чэмпіянаце свету-2023 у Будапешце. Раней афрыканскія спартоўцы ніколі не выйгравалі медалі Чэмпіяната свету на гэтай дыстанцыі. Для траплення на п’едэстал Таго спатрэбілася ўсталяваць асабісты рэкорд – 9,88. Чэмпіёнам свету на сотні з паказчыкам 9,83 стаў амерыканец Ноа Лайлз, які спецыялізуецца на дыстанцыі ўдвая даўжэйшай. Чэмпіён свету 2022 года Фрэд Керлі з ЗША ўвогуле не трапіў у фінальны забег.
Беларускае Радыё Рацыя
