Карлас Алос можа пакінуць пасаду галоўнага трэнера зборнай Руанды і ўзначаліць зборную Беларусі
Іспанскі спецыяліст Карлас Алос, якога называюць у ліку кандыдатаў на месца галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе, найбліжэйшым часам можа пакінуць аналагічную пасаду ў нацыянальнай камандзе Руанды. У сакавіку Алос працягнуў кантракт з Федэрацыяй футбола Руанды яшчэ на два гады. Аднак іспанец мае намер скасаваць кантракт, паколькі атрымаў выгадную прапанову з іншай краіны. З якой менавіта – не ўдакладняецца. Адзначаецца, што лёс Алоса можа вырашыцца ў бліжэйшы час. Пад яго кіраўніцтвам Руанда правяла 7 матчаў, у якіх не святкавала ніводнай перамогі пры трох нічыіх. Зборная Беларусі знаходзіцца без галоўнага трэнера больш за месяц. Аб адстаўцы Георгія Кандрацьева было абвешчана 29 чэрвеня, нагадвае football.by.
Бакіч стаў трэцім гульцом менскага «Дынама», які аформіў покер
Чарнагорскі легіянер менскага «Дынама» Душан Бакіч у матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць ФК «Асіповічы», які завяршыўся з лікам 9:0, забіў 4 мячы. Бакіч стаў трэцім гульцом у гісторыі клуба, якому ўдалося аформіць покер. Раней гэта рабілі Пётр Качура ў матчы супраць «Віцебска» і Максім Цыгалка у матчы супраць «Славіі».
«Фіярэнціна» заменіць «Ювентус» у Лізе канферэнцый
«Фіярэнціна» абвясціла, што згуляе ў Лізе канферэнцый замест «Ювентуса», выключанага з турніру парушэння фінансавага фейр-плэй. «Фіялкі» стартуюць на стадыі плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый. У мінулым сезоне каманда фінішавала 8-й у Серыі А і засталася без еўракубкаў. У мінулым сезоне «Фіярэнціна» гуляла ў фінале Лігі канферэнцый, у якім з лікам 1:2 саступіла «Вэст Хэму».
Недасекаў стаў пятым на чэмпіянаце Беларусі, выйграў расеец Лысенка
У Менску працягваецца чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. 30 ліпеня адбыліся спаборніцтвы ў скачках у вышыню. Перамогу святкаваў расеец Даніла Лысенка, ён выйграў чэмпіянат Беларусі. Ён паказаў другі сусветны вынік сезона (2 метры 35 сантыметраў). На другім месцы – расеец Ілля Іванюк (2 метры 31 сантыметр), на трэцім – беларусы Павел Селіверстаў і Мікіта Данілаў – іх вынік 2 метры 23 сантыметры. Бронзавы прызёр АГ-2020, прарэжымнік Максім Недасекаў стаў пятым, паказаўшы вынік 2 метры 20 сантыметраў.
Круіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі
Нідэрландскі спецыяліст Херман Круіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі. Круіс узначальваў жаночую зборную на працягу 8 гадоў. За гэты час каманда двойчы выйгравала чэмпіянат Еўропы па хакеі на траве 2 дывізіёна, двойчы станавілася бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індорхакеі, уладальнікам бронзавых медалёў Кубка свету па індорхакеі. У 2020 годзе жаночая зборная Беларусі па індорхакеі пад кіраўніцтвам Круіса выйграла чэмпіянат Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя
