«Карона» Шыкаўкі выйшла ў Экстракласу



30 траўня ў фінале плэй-оф за выхад у Экстракласу «Карона» перамагла «Хробры» з Глогува (3:2). Беларускі нападнік гаспадароў Яўген Шыкаўка выйшаў у старце і быў заменены на 81-й хвіліне, не адзначыўшыся дзейснымі дзеяннямі.

„Карона” праз два гады вярнулася ў элітны польскі дывізіён.

„Ракув” не будзе працягваць у кіеўскага „Дынама” арэнду беларускага нападніка Іллі Шкурына, заявіў галоўны трэнер каманды з Чэнстаховы Марэк Папшун. Шкурын перайшоў у „Ракув” у канцы лютага, і ў агульнай складанасці правёў за клуб з Чэнстаховы 63 хвіліны. Па выніках сезона-2021/22 „Ракаў” заваяваў сярэбраныя медалі Экстраклясы.

На турніры ў Дубаі Аліна Гарнасько ў мнагаборстве абыграла асноўны склад зборнай Расеі

У Дубаі прайшоў міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы, дзе перамогу ў мнагаборстве святкавала беларуска Аліна Гарнасько. Па суме практыкаванняў яна набрала 138,3 бала, што аказалася больш, чым у дзвюх расеек, якія таксама трапілі на пастамент, — Лалы Крамарэнкі і Дзіны Аверынай.

Беларусь у рэйтынгу ІІХФ засталася на 14-й пазіцыі

З заканчэннем чэмпіянату свету па хакеі-2022, які прымалі фінскія гарады Тампэрэ і Хельсінкі, стаў вядомы абноўлены рэйтынг нацыянальных зборных па версіі ІІХФ. Пяцёрка найлепшых каманд засталася ў тым жа парадку, што і пасля Алімпіяды. За Фінляндыяй, якая заваявала золата ЧС-2022, ідуць Канада, Расея, ЗША і Швецыя. Бронзавы прызёр ЧС-2022 Чэхія абагнала Швейцарыю і заняла шостае месца. Беларусь захавала за сабой 14-ы радок рэйтынгу.

„Флінт” Кузьміна за крок ад выхаду ў фінал хакейнай лігі Антарыё

„Флінт” Дзмітрыя Кузьміна на выездзе адолеў „Віндзор” — 4:3. Лік у серыі паўфінальнай Хакейнай лігі Антарыё стаў 3-2 на карысць „Файрбердс”. Беларускі абаронца ачкоў не набраў, але скончыў матч з паказчыкам карыснасці „+2”. Усяго ў цяперашнім плей-оф Кузьмін правёў 17 матчаў, у якіх зарабіў 11 (0+11) ачкоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sport.pl