Кацярына Галкіна захварэла на каронавірус



Беларуская гімнастка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Кацярына Галкіна захварэла на каронавірус.

Пра гэта паведаміла галоўны трэнер зборнай па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская. Спартоўка знаходзіцца дома. Захворванне працякае бессімптомна, адзначае Tribuna.

Алег Явенка дамовіўся аб пераходзе ў «Трактар», не паведаміўшы менскаму «Дынама»

Абаронца Алег Явенка заключыў кантракт з «Трактарам», ня паведаміўшы кіраўніцтву менскага «Дынама» пра перамовы з чалябінскім клубам. Пра гэта заявіў гендырэктар «зуброў» Дзмітрый Баскаў. 1 мая Явенка набыў статус неабмежавана вольнага агента па заканчэнні тэрміну дзеяння пагаднення з «Дынама».

Віталь Лісаковіч прызнаны заўзятарамі «Шахцёра» найлепшым гульцом у красавіку

Нападнік Віталь Лісаковіч прызнаны заўзятарамі салігорскага «Шахцёра» найлепшым гульцом клуба ў красавіку. За яго прагаласавалі 75% фанатаў. Другое месца заняў Нікола Анціч. Трэцім стаў Юліус Сзоке. Чацвёртае і пятае месцы занялі Юрый Кендыш і Ігар Іванавіч, паведамляе афіцыйны сайт «Шахцёра».

Кіраўніцтва «Формулы-1» не выключае адмены сезону 2020 года

Кіраўніцтва чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын «Формула-1» не выключае варыянт, пры якім будуць адмененыя ўсе Гран-пры ў 2020 годзе, але спадзяецца пачаць сезон у ліпені. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар арганізацыі Чэйз Кэры. З-за пандэміі каронавіруса каляндар «Формулы-1» зведаў сур’ёзныя змены. Раней былі адмененыя Гран-пры ў Аўстраліі, Манака і Францыі, на нявызначаны тэрмін перанесены этапы ў Бахрэйне, Вʼетнаме, Канадзе, Кітаі, Нідэрландах, Іспаніі, Азербайджане і Канадзе.

Галоўны трэнер БГК імя Мяшкова Рауль Алонса працягнуў кантракт з клубам на адзін год

Галоўны трэнер БГК імя Мяшкова Рауль Алонса працягнуў кантракт з клубам. «На год падоўжаныя кантракты з Раулем Алонса, Себасціа Сальватам і Раланда Пушнікам. Акрамя гэтага, трэнерскі штаб узмоцніць спецыяліст па фізпадрыхтоўцы Аляксандр Бобрык», – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта БГК.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА