Хакеісты Казахстана атрымалі другую перамогу на ЧС
Хакеісты зборнай Казахстана атрымалі другую перамогу на чэмпіянаце свету ў Нур-Cултане, узяўшы верх над Літвой – 3: 1 (1: 0, 1: 0, 1: 1).
Турнірнае становішча пасля двух тураў: Рэспубліка Карэя – 6 ачкоў (розніца шайб – 10-4), Беларусь – 6 (7-4), Казахстан – 6 (6-3), Літва – 0 (4-7), Славенія – 0 (5-8), Венгрыя – 0 (2-8).
Зборная Беларусі свой трэці паядынак правядзе 2 траўня супраць каманды Славеніі. У першым матчы падапечныя Андрэя Сідарэнка, саступаючы літоўцам па ходзе сустрэчы 0: 2, здолелі выйграць з лікам 4: 3, а затым перамаглі венграў – 3: 1. Таксама ў чацвер літоўцы згуляюць з венграмі, а казахстанцы з карэйцамі.
Па выніках спаборніцтваў у сталіцы Казахстана пуцёўкі ў элітны дывізіён атрымаюць дзве лепшыя команды.