Хакеісты менскага „Дынама” прымуць СКА ў матчы чэмпіянату КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” сёння правядуць чарговы хатні матч у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Сёмым супернікам „зуброў” першай хатняй серыі сезона стане санкт-пецярбургскі СКА.
На родным лёдзе падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава пакуль выступаюць з пераменным поспехам: у першым, трэцім і пятым матчах на „Мінск-Арэне” дынамаўцы пацярпелі паразу, затое святкавалі перамогі ў другім, чацвёртым і шостым. На дадзены момант беларуская каманда з 12 баламі займае 9-е месца сярод 11 клубаў Заходняй канферэнцыі, прычым дзеліць гэтую пазіцыю якраз са СКА. Пецябруржцы, быўшы аднымі з галоўных прэтэндэнтаў на чэмпіёнскае званне, нечакана правалілі пачатак сезона.
Галкіпер Нічыпорчык пакінуў «Брэст»
Галкіпер Андрэй Нічыпорчык пакінуў «Брэст». Раней ён правёў чатыры сезоны ў «Цытадэлі», згуляўшы 106 матчаў. За галоўную каманду горада Нічыпорчык згуляў адну гульню.
Алос на сустрэчы з трэнерамі беларускіх зборных анансаваў стварэнне «мадэлі гульні для зборных усіх узроўняў»
У тэхнічным цэнтры АБФФ прайшла працоўная нарада галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса з трэнерамі моладзевай і юнацкіх зборных, кіраўніцтвам АБФФ, а таксама спецыялістамі Акадэміі. Іспанец расказаў аб прынцыпах функцыянавання інстытута зборных, аб метадах і сродках падрыхтоўкі футбалістаў да таварыскіх і афіцыйных матчаў. Анансаваў стварэнне «мадэлі гульні для зборных усіх узроўняў».
Чэмпіянат Еўропы-2028 пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі
Сумесная заяўка Вялікабрытаніі і Ірландыі на правядзенне чэмпіянату Еўропы 2028 года засталася адзінай. Як паведамляецца на афіцыйным сайце УЕФА, Федэрацыя футбола Турцыі адклікала заяўку на арганізацыю ЧЕ-2028 і зараз сумесна з Італьянскай федэрацыяй футбола прэтэндуе на правядзенне ЧЕ-2032. Рашэнне аб месцах правядзення першынства Еўропы 2028 і 2032 года будзе зацверджана выканаўчым камітэтам УЕФА на пасяджэнні ў Ньёне 10 кастрычніка.
Вікторыя Азаранка пераабрана ў раду гульцоў WTA
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пераабрана на новы тэрмін у раду гульцоў Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) у якасці прадстаўніка тэнісістак з топ-20 рэйтынгу. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. Прадстаўніцай тэнісістак таксама была абраная францужанка Кэралайн Гарсія, піша Lost Sports. Акрамя таго, у раду гульцоў увайшлі амерыканкі Мэдысан Кіз і Джэсіка Пегула, харватка Дона Векіч, аўстралійка расейскага паходжання Дар’я Сэвіл. Тэрмін паўнамоцтваў новай рады гульцоў WTA пачнецца пасля фіналу WTA 2023 года, які пройдзе ў мексіканскім горадзе Канкуне з 29 кастрычніка па 5 лістапада. Тэнісісткі абіраюцца ў раду гульцоў на два гады.
Беларускае Радыё Рацыя