Хакеісты менскага „Дынама” саступілі „Адміралу” ў перадсезонным спарынгу



Хакеісты менскага „Дынама” правялі першы кантрольны матч пасля выхаду з адпачынку.

На лёдзе крытага катка ў менскім парку Горкага падапечныя Крэйга Вудкрафта сустракаліся з „Адміралам” з Уладзівастока і саступілі ў серыі булітаў – 3:4 (0:1, 0:1, 3: 1, 0:1).

Ілля Шымановіч кваліфікаваўся ў паўфінал алімпійскага турніру па плаванні

Беларускі плывец Ілля Шымановіч кваліфікаваўся ў паўфінал алімпійскага турніру па плаванні на дыстанцыі 100 м брасам. Вынік менчука дазволіў яму падзяліць дзявятае месца з італьянцам Фрэдэрыкам Поджыа і апынуцца ў ліку ўдзельнікаў наступнай стадыі спаборніцтваў. Найлепшы час дня на рахунку брытанца Адама Піці.

Беларуская спартоўка Анастасія Шкурдай заняла 7-е месца па выніках папярэдніх заплываў на дыстанцыі 100 м батэрфляем на Алімпіядзе і таксама прайшла ў паўфінал спаборніцтваў.

Уле-Гунар Сульшэр застанецца галоўным трэнерам клуба „Манчэстэр Юнайтэд” да 2024 года

„Манчэстэр Юнайтэд” працягнуў кантракт з галоўным трэнерам каманды Уле-Гунарам Сульшэрам. Пра гэта клуб паведаміў у сваім твітары. Пагадненне будзе дзейнічаць да 2024 года з магчымасцю падаўжэння кантракту на адзін год. Уле-Гунар Сульшэр ўзначальвае клуб з 2018 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла другое месца ў чэмпіянаце Англіі і дайшла да фіналу Лігі Еўропы.

Ягор Герасімаў прабіўся ў 1/16 фіналу АГ-2020

Беларус Ягор Герасімаў (79-ы нумар рэйтынгу АТП) выйшаў у 1/16 фіналу АГ-2020. У матчы 1/32 фіналу наш суайчыннік перайграў француза Жыля Сымона (102 АТП) – 4:6, 6:3, 6:4. У 1/16 фіналу беларускі тэнісіст згуляе з італьянцам Фабіа Фаньіні (31 АТП). Сустрэча адбудзецца 26 ліпеня.

Вугорскі шабліст Арон Сіладзі стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам

Вугорскі шабліст Арон Сіладзі выйграў залаты медаль на АГ-2020. У фінале ён перамог італьянца Луіджы Самеле з лікам 15:7. Такім чынам, 31-гадовы вугорац стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам. Бронзу заваяваў Чун Хван Кім з Паўднёвай Карэі.

Каманда „Гародняаблспорт” другі раз выйграла Суперкубак Беларусі па пляжным футболе

Каманда „Гародняаблспорт” другі раз запар стала ўладальнікам Суперкубка Беларусі па пляжным футболе. Гарадзенскія футбалісты ў Шчучыне адолелі ў серыі пасляматчавых пенальці супернікаў з магілёўскага клуба „Масіта”. Гульнявы час завяршыўся ўнічыю – 4:4, а пенальці лепш прабілі гарадзенцы – 5:4.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: HC „DINAMO-MINSK”