Хакеісты менскага „Дынама” саступілі ніжагародскаму „Тарпеда”
Хакеісты менскага „Дынама” саступілі ніжагародскаму „Тарпеда” у матчы чэмпіянату КХЛ. Гульня завяршылася на карысць каманды Дэвіда Неміроўскі з лікам 3:1. Чэшскі галкіпер „зуброў” Дамінік Фурх ужо на другой хвіліне сустрэчы змушаны быў капітуляваць. Вызначыўся Сяргей Ганчарук. На 14-й хвіліне тарпедаўцы падвоілі сваю перавагу. Джасцін Клус падаспеў да адскоку шайбы і ў адзін дотык адправіў яе ў брамку. Яшчэ ў другім перыядзе ніжагародцы давялі лік да разгромнага пасля нечаканага кідка Джасціна Клуса. У трэцім перыядзе «зубры» скарацілі адставанне на 51-й хвіліне намаганнямі Дзяніса Мосалева. Не дапамаглі мінчанам параўняць лік тайм-аўт і зняццё з гульні брамніка незадоўга да фінальнай сірэны.
„Шахцёр” прайграў „Краснадару” на зборы ў ААЭ
Чэмпіёны Беларусі футбалісты салігорскага „Шахцёра” прайгралі трэці спарынг на перадсезонным трэніровачным зборы ў ААЭ. У Дубаі беларуская каманда з лікам 0:3 саступіла расейскаму „Краснадару”, капітанам якога з’яўляецца беларускі абаронца Аляксандр Мартыновіч.
Падначаленыя Рамана Грыгарчука выйгралі ў клуба з ААЭ „Ліва” – 4:0, а раней з аднолькавым лікам 0:2 саступілі срэбраным прызёрам украінскага першынства футбалістам кіеўскага „Дынама” і чэмпіёну Расіі „Зеніту” з Санкт-Пецярбурга. Свой наступны кантрольны матч беларускі чэмпіён правядзе з пераможцам латвійскага першынства „Рыгай”, а на 6 лютага ў „Шахцёра” запланаваны спарынг з маскоўскім „Спартаком”.
Аляксей Бага можа пакінуць „Актобэ”
Новы галоўны трэнер „Актобэ” беларускі спецыяліст Аляксей Бага можа пакінуць сваю пасаду. Пра гэта піша рэсурс kazfootball.kz. Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца. 21 студзеня Аляксей Бага прыбыў у размяшчэнне „Актобэ” на вучэбна-трэніровачныя зборы ў Турцыі, і на наступны дзень 39-гадовы спецыяліст прыступіў да сваіх абавязкаў. Таксама разам з ім прыбыў і яго асістэнт Валерый Тарасенка.
«Барселона» выйшла ў 1/4 фіналу Кубка Іспаніі
У матчы 1/8 фіналу Кубка Іспаніі «Барселона» перайграла мадрыдскі «Раё Вальекана». Сустрэча завяршылася з лікам 2:1. На 63-й хвіліне лік адкрыў абаронца мадрыдцаў Франсіска Гарсія. «Барселона» параўняла лік праз сем хвілін. Грызман уварваўся ў чужую штрафную з левага фланга атакі і адпасаваў на Месі, які ўдотык забіваў у пустую браму. Другі гол каталонцаў забіў Фрэнкі дэ Ёнг. Месі выканаў класны перавод на левы край, адкуль Альба прастрэліў і дэ Ёнг расстраляў брамніка.
«Ювентус» прымаў СПАЛ у матчы 1/4 фіналу Кубка Італіі. Сустрэча ў Турыне завяршылася буйной перамогай гаспадароў з лікам 4:0.
«Ювентус» выйшаў у паўфінал, дзе падначаленыя Андрэа Пірла згуляюць з міланскім «Інтэрам». У Манчэстэры на стадыёне «Олд Трафард» адбыўся матч 20-га тура англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстар Юнайтэд» прымаў «Шэфілд Юнайтэд» і сенсацыйна прайграў аўтсайдару чэмпіянату з лікам 1:2. Падначаленыя Уле-Гунара Сульшэра ў 20 матчах набралі 40 ачкоў і займаюць 2-е месца ў турнірнай табліцы.
Латыш Андрэй Растаргуеў з Латвіі выйграў індывідуальную гонку на ЧЕ па біятлоне ў Польшчы
Латвійскі страляючы лыжнік Андрэй Растаргуеў не ведаў сабе роўных у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы ў польскім горадзе Душнікі-Здруй. Адлегласць у 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі пераможца пераадолеў за 52 хвіліны 4,7 секунды. Што тычыцца беларускіх біятланістаў, то вышэй за іншых у выніковым пратаколе размясціўся Ілля Аўсеенка, які заняў 49-е месца. Індывідуальную гонку сярод жанчын выйграла полька Моніка Хойніш-Старэга. Пераможца пераадолела дыстанцыю 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі за 45 хвілін 17,1 секунды. Другі вынік паказала ўкраінка Анастасія Меркушына, якая саступіла пераможцы 2,9 секунды, пры гэтым на стрэльбішчы была дакладная. Трэцяй стала расійская біятланістка Ларыса Кукліна. Лепшая з беларусак Ірына Кручынкіна заняла 52-е месца, саступіўшы пераможцы 6 хвілін 2,8 секунды, дапусціўшы пры стральбе 5 промахаў.
Зборная Даніі ў серыі пенальці адолела каманду Егіпта
Зборная Даніі з вялікімі цяжкасцямі перамагла каманду Егіпта ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету па гандболе – 39:38. Пасля першага тайма скандынавы, якія з’яўляюцца аднымі з галоўных фаварытаў турніру, вялі 16:13, аднак асноўны час сустрэчы скончыўся – 28:28. Два экстратайма таксама не выявілі пераможцу – каманды правялі серыю пенальці, у якой мацнейшымі былі датчане. Раней зборная Егіпта ў рамках асноўнага групавога этапу разграміла каманду Беларусі – 35:26.
Беларускае Радыё Рацыя