Хакеісты менскага „Дынама” зноў прайгралі СКА
Хакеісты менскага „Дынама” у плэй-оф КХЛ прайгралі ў гасцях у СКА з лікам 1:3. У першым матчы чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына „зубры” прайгралі з лікам 3:8. Каманды сустрэнуцца яшчэ найменш у двух матчах у Менску. Серыя працягнецца да чатырох перамог адной з камандаў. Пакуль лік 2:0 на карысць СКА.
Шаранговіч правёў матч чэмпіянату НХЛ, у якім „Нью-Джэрсі” на выездзе саступіў „Рэйнджэрс”
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” на выездзе ўступіў „Рэйнджэрс” — 1:3. Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 21 хвіліну 37 секунд, нанёс два кідкі, заблакаваў дзве пагрозы і зарабіў „-1” па сістэме „плюс-мінус”.
„Ягелонія” страціла перамогу ў матчы «Сталлю Мелец»
Вельмі эмацыйна прайшла сустрэча паміж «Сталлю Мелец» і беластоцкай «Ягелоніяй» у рамках 24-га тура польскай футбольнай экстракласы. На 90-й хвіліне госці, якія вялі пасля ўдару 17-гадовага Мілаша Матысіка, здавалася, перамагалі. Але нічыю гаспадарам падараваў гол Конрада Вжэсіньскага, які некалькі месяцаў таму абараняў колеры каманды з Падляшша 1:1.
„Інтэр” разграміў „Салернітану” дзякуючы хет-трыку Марцінэса і дублю Джэка
„Інтэр” у матчы 28-га тура чэмпіянату Італіі ў Мілане буйна перайграў „Салернітану” — 5:0. У першым тайме Лаўтара Марцінэс забіў два галы, а адразу пасля перапынку аформіў хет-трык. Затым Эдзін Джэка забіў два галы. „Інтэр” з 58 ачкамі лідзіруе ў турнірнай табліцы серыі „А”. „Салернітана” ідзе на апошнім радку, набраўшы 15 ачкоў.
„Севілья” у матчы 27-га тура чэмпіянату Іспаніі на выездзе не змагла адолець „Алавес” — 0:0. „Севілья” з 28 лістапада не прайграе ў матчах нацыянальнага першынства. Бяспройгрышная серыя павялічылася да 13 матчаў. „Севілья” ідзе на другім месцы ў турнірнай табліцы „Прымеры”, адстаючы ад „Рэала” на 5 ачкоў. „Алавес” размяшчаецца на 18-м радку.
Прэс-аташэ зборнай Польшчы заявіў, што ФІФА да гэтага часу не прыняла рашэння наконт матчу з Расеяй.
Прэс-аташэ зборнай Польшчы Якуб Квяткоўскі распавёў, што ФІФА яшчэ не прыняла рашэння наконт стыкавога матчу ЧС-2022 супраць Расеі. Польскія СМІ пісалі, што зборная Польшчы аўтаматычна выйдзе ў фінал стыкавага турніру. Матч Расіі з Польшчай у стыках да ЧС-2022 павінен быў адбыцца 24 сакавіка ў Маскве. ФІФА і УЕФА адхілілі Расею ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах з-за сітуацыі ва Украіне. Пазней РФС аб’явіў, што накіруе апеляцыю ў Спартовы арбітражны суд на прынятае рашэнне.
Міжнародная федэрацыя гімнастыкі адхіляе зборныя Беларусі і Расеі
Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) з 7 сакавіка адхіляе зборныя Беларусі і Расеі ад спаборніцтваў. Найперш камандам абедзвюх краін забаранілі выступаць пад дзяржаўным сцягам і гімнам. Таксама вядома, што былі адмененыя этапы Кубка свету ды іншыя мерапрыемствы, запланаваныя ў Беларусі і Расеі. Пасля расейскай агрэсіі супраць Украіны, якая вядзецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, шэраг міжнародных спартовых федэрацый прынялі санкцыі супраць спартоўцаў з краін-агрэсараў.
Беларускае Радыё Рацыя