Хакеісты салігорскага „Шахцёра” перамаглі „Юнацтва”



Хакеісты салігорскага „Шахцёра” нанеслі паразу „Юнацтву” у матчы чэмпіянату Беларусі. Матч фіналістаў леташняга турніру завяршыўся з лікам 4:3 на карысць салігорцаў. Каманда Юрыя Файкова па ходзе першага перыяду прайгравала пасля шайбаў у выкананні Яўгена Кавыршына і Кірыла Цюцяева. Віталь Антановіч змог скараціць розніцу ў ліку. Гулец „Юнацтва” Максім Парфеявец зноў аднавіў розніцу ў дзве шайбы. Але давесці матч да перамогі шматразовым чэмпіёнам Беларусі не ўдалося. Спачатку Віталь Антановіч аформіў галявы дубль, а затым Яўген Дадонаў і Ілля Казнадзей ўсталявалі канчатковы лік на карысць „Шахцёра”. У астатніх паядынках гульнявога дня чэмпіянату Беларусі па хакеі „Дынама-Маладзечна” выйграла ў гарадзенскага „Нёмана” – 5:2, а „Металург-Жлобін” перайграў у авертайме лідэра чэмпіянату „Гомель „- 5:4. У сувязі з немагчымасцю хакейнай каманды „Лакаматыў” (Ворша) прыняць удзел у матчы турніру супраць „Магілёва”, „чыгуначнікам” была залічана тэхнічная параза.

Хакеісты менскага „Дынама” абыгралі „Северсталь” у матчы чэмпіянату КХЛ

Хакеісты менскага „Дынама” абыгралі „Северсталь” у матчы чэмпіянату КХЛ. Гульня ў Чарапаўцы завяршылася з лікам 4:1. Гэта шостая запар перамога „зуброў” ў турніры. У складзе «зуброў» закінутымі шайбамі адзначыліся Уладзіслаў Калячонак, Ягор Шаранговіч, Роб Клінкхамер і Кірыл Варонін.

Матч зорак КХЛ перанесены на 2022 год

У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй КХЛ прыняла рашэнне адмяніць Тыдзень зорак хакея, які павінен быў адбыцца ў студзені ў Рызе. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Лігі. „Упершыню за 13 гадоў гісторыі КХЛ заўзятары не пабачаць шоу з удзелам лепшых гульцоў, якое з 2016 года аб’ядноўвае адразу тры лігі. На жаль, немагчыма зараз спрагназаваць, якой будзе эпідэміялагічная сітуацыя ў студзені, а рызыкаваць здароўем хакеістаў і заўзятараў не маем права, – пракаментаваў гэтае рашэнне прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў.

„Менчанцы” залічана тэхнічная параза ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расеі

„Менчанцы” залічана тэхнічная параза ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расеі па валейболе з-за няяўкі на гульню. Рашэнне было прынята Усерасейскай федэрацыяй валейбола пасля атрымання ліста ад кіраўніцтва клуба з Ленінградскай вобласці, у якім гаварылася аб тым, што вольных датаў у спаборніцкім календары „Ленінградкі” на сезон для правядзення матчу супраць „Менчанкі” няма. Матч павінен быў адбыцца ў Санкт-Пецярбургу 27 верасня. Аднак з-за знаходжання менскай дружыны на каранціне пасля станоўчага тэсту на COVID-19 ў адной з гульцоў падначаленыя Станіслава Салікава засталіся дома. Разам з тым матч чацвёртага тура супраць ніжагародскай „Спарты”, прызначаны на 3 кастрычніка, будзе перанесены і адбудзецца пазней.

Арына Сабааленка пачала выступы на „Ралан Гарос” з разгромнай перамогі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка з упэўненай перамогі над амерыканкай Джэсікай Пегулай 6:3, 6:1 пачала выступы на «Ралан Гарос». Калі ў пачатку першага сэта Пегула навязвала Арыне барацьбу і нават зрабіла два брэйкі, то далей матч праходзіў са значнай перавагай беларускі. У другім сэце Сабаленка зрабіла тры брэйкі, а на сваёй падачы і зусім не пакінула суперніцы шанцаў. У наступным раўндзе Арына згуляе з расейкай Дар’яй Касаткінай.

Кубкавы матч БАТЭ – „Дынама” Берасце перанесены

Матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі паміж БАТЭ і берасцейскім „Дынама” перанесены з 4 кастрычніка на больш позні тэрмін. Такое рашэнне прыняла Беларуская федэрацыя футбола. Рашэнне прынята АБФФ у сувязі з удзелам «Дынама» у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы УЕФА, а таксама ў інтарэсах нацыянальнай зборнай у мэтах якаснай падрыхтоўкі і паспяховага выступу ў паўфінальным матчы Лігі нацый УЕФА з нацыянальнай зборнай камандай Грузіі ў рамках кваліфікацыі Чэмпіянату Еўропы 2021, – гаворыцца на сайце „Дынама”.

Кіеўскае «Дынама» разграміла «Гент» і выйшла ў Лігу чэмпіёнаў

У матчы ў адказ раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў кіеўскае «Дынама» разграміла бельгійскі «Гент» з лікам 3:0. Сустрэча адбылася ў Кіеве на стадыёне «Алімпійскі». Абслугоўвала матч польская брыгада арбітраў на чале з Шымонам Марцінякам. Лік быў адкрыты ў пачатку матчу – на 9-й хвіліне аўтарам забітага мяча стаў Віталь Буяльскі. На 36-й хвіліне перавагу ўкраінскага клуба ўмацаваў Карлас Дэ Пена, рэалізаваўшы 11-метровы. У пачатку другога тайма лік да буйнога давёў Жэрсан Радрыгеш, які забіў гол з пенальці. У першым матчы «Дынама» перамагло «Гент» з лікам 2:1. Такім чынам, кіеўляне прабіліся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

«Тотэнхэм» выйшаў у чвэрцьфінал Кубка англійскай лігі

У матчы 4-га раўнда Кубка ангельскай лігі «Тотэнхэм Хоцпур» прымаў «Чэлсі». Сустрэча прайшла на стадыёне «Тотэнхэм Хоцпур» у Лондане і завяршылася перамогай гаспадароў у серыі пенальці. На 19-й хвіліне сустрэчы першы гол забіў нападнік лонданскага «Чэлсі» Ціма Вернэр. Гол стаў дэбютным у нямецкага форварда ў афіцыйных матчах за «Чэлсі». На 83-й хвіліне паўабаронца «Тотэнхэм Хоцпур» Эрык Ламела зраўняў лік. У серыі пенальці поспех быў на баку «Тотэнхэма».

Беларускае Радыё Рацыя