Хакеісты „Вашынгтона” ўпершыню ў гісторыі клуба заваявалі Кубак Стэнлі



Хакеісты „Вашынгтона” ўпершыню ў гісторыі клуба заваявалі Кубак Стэнлі, яны перамаглі ў пятым матчы „Лас-Вегас Найтс” з лікам 4:3.

Адзін з лепшых нападаючых сусветнага хакея расіянін Аляксандр Авечкін вызначыўся закінутай шайбай у гэтай гульні, рэалізаваўшы большасць. „Вашынгтону” ў час вырашальнага паядынку даводзілася адыгрывацца, і ў трэцім перыядзе шайбы Дэвантэ Сміта-Пелі і Ларса Элера знялі ўсе пытанні адносна пераможца – 4:3.

Вынік серыі – 4:1 на карысць „Вашынгтона”.

Аляксандр Авечкін прызнаны самым каштоўным іграком плэй-оф НХЛ 2018 года. Форвард набраў 27 (12+15) ачкоў у 24 матчах. З расейскіх хакеістаў ён стаў другім пасля Яўгена Малкіна, удастоенага гэтага прыза. Лепшым бамбардзірам плэй-оф стаў другі нападаючы „Вашынгтона” Яўген Кузняцоў – 32 (12+20) ачкі.

belta.by