Хакеісты яраслаўскага „Лакаматыва” сталі ўладальнікамі Кубка ЛЧ
Хакеісты яраслаўскага „Лакаматыва” атрымалі ўпэўненую перамогу над рыжскім „Дынама” – 5:1 і сталі ўладальнікамі Кубка Латвійскай чыгункі.
Першы гол забіў на 4-й хвіліне матчу латвійскі ігрок Марыс Бічэўскіс. Праз хвіліну лік зраўнаваў Дзяніс Осіпаў, замацаваў яго поспех партнёр па камандзе Рушан Рафікаў. У другім перыядзе госці з Яраслаўля тройчы вызначыліся ў варотах гаспадароў спаборніцтваў: на 34-й хвіліне гульні Брэндан Казун і на працягу наступных 3-х хвілін Дзяніс Аляксееў і Павел Кудраўцаў.
Раней хакеісты мtнскага „Дынама” ўступілі казанскаму „Ак Барсу” з лікам 2:3 (1:0, 1:1, 0:1, 0:1) у авертайме і занялі чацвёртае месца на Кубку Латвійскіх чыгунак. Для „зуброў” Кубак ЛЧ стаў заключным падрыхтоўчым турнірам перад пачаткам выступлення ў 10-м сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, у якой мtнчане стартуюць 23 жніўня дамашняй сустрэчай з фінскім „Ёкерытам” (19.30). 25 жніўня беларуская каманда прыме падмаскоўны „Віцязь” (19.30), а 27 жніўня прыме на сваёй пляцоўцы маскоўскі ЦСКА (17.00).