Хакеісты „Юнацтва”, „Нёмана” і „Шахцёра” выйшлі ў паўфінал плэй-оф экстралігі



Хакеісты менскага „Юнацтва”, гарадзенскага „Нёмана” і салігорскага „Шахцёра” выйшлі ў паўфінал плэй-оф экстралігі, перамогшы сваіх сапернікаў у чацвёртых матчах серыі.

Рэзультатыўнай атрымалася сустрэча ў Наваполацку. Гаспадары пляцоўкі з мясцовага „Хіміка”, прайграўшы папярэднія тры сустрэчы падапечным Сяргея Пушкова, вырашылі згуляць з дзеючым чэмпіёнам экстралігі „Нёманам” у адкрыты хакей. У выніку гарадзенцы дабіліся перамогі – 8:4.

Упартым выдаўся і паядынак у Лідзе, дзе „Юнацтва” дзякуючы дакладным кідкам Яўгена Скачкова і Міхаіла Плотнікава вяло ў ліку 2:0, але ледзь не ўпусціла ініцыятыву на апошніх мінутах, калі гаспадары здолелі адквітаць адну шайбу. Націск у канцоўцы матчу падапечныя Міхаіла Захарава вытрымалі і прабіліся ў паўфінал плэй-оф.

Моцна на сваім лёдзе супраціўляўся націску салігорскага „Шахцёра” жлобінскі „Металург”. Асноўны час чацвёртай сустрэчы завяршыўся з лікам 1:1. Вырашальная шайба была закінута ў другім авертайме на 89-й мінуце сустрэчы. Аўтарам гола стаў хакеіст „Шахцёра” Віктар Андрушчанка – 2:1.

Пераможца чвэрцьфінальнай серыі не выяўлены толькі ў адной пары ўдзельнікаў плэй-оф. Хакеісты „Дынама-Маладэчна” ў матчы з „Гомелем”, уступаючы 0:2 на сваёй пляцоўцы, здолелі адыграцца дзякуючы галявым дублям Артура Гаўруса і Дзмітрыя Амбражэйчыка, маючых вопыт выступлення ў КХЛ, і завяршылі гульню – 4:2. Лік у серыі да чатырох перамог у гэтым процістаянні 3:1 на карысць „Дынама-Маладэчна”. Пятая гульня серыі адбудзецца ў Гомелі 8 сакавіка.

Адна паўфінальная пара плэй-оф сезона-2017/2018 ужо вызначана. Менскае „Юнацтва” сустрэнецца ў барацьбе за выхад у фінал з салігорскім „Шахцёрам”.

belta.by