Хакеісты-юніёры выйшлі ў элітны дывізіён
Юніёрская хакейная зборная Беларусі (U-18) выйшла ў элітны дывізіён. У заключным матчы чэмпіянату свету ў групе „А” 1-га дывізіёна беларусы выйгралі ў немцаў — 5:3. На матчы прысутнічалі 9 тысяч заўзятараў.
У беларусаў закінулі дзве шайбы закінуў Ігар Мартынаў, а Ілля Літвінаў, Леанід Іваноўскі і Сяргей Пішчук па адной.
Юніёрская зборная Беларусі вярнулася ў эліту праз 7 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя, фота: hockey.by