Хакейныя клубы створаць у Баранавічах і Пінску



У Баранавічах і Пінску ў бліжэйшы час створаць прафесійныя хакейныя клубы. Аб гэтым паведаміў 3 жніўня журналістам міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

„У Баранавічах і Пінску будуць створаны хакейныя клубы, там ёсць добрая спартыўная база. Гэта рашэнне дасць магчымасць папулярызаваць спорт, – падкрэсліў Аляксандр Шамко. – Сёння ў краіне для хакея створаны даволі добрыя ўмовы. Трэба аптымальна выкарыстоўваць увесь існуючы патэнцыял”. Працэс стварэння двух хакейных клубаў у Берасцейскай вобласці павінен быць завершаны ў наступным годзе. Прапануецца, што навічкі прымуць удзел у прафесійнай лізе з сезона 2018-2019.

Міністр спорту і турызму знаходзіцца 3 жніўня з рабочай паездкай у Берасцейскай вобласці. Ён ацаніў спартыўную інфраструктуру Берасця і адзначыў, што горад у пачатку ліпеня дастойна справіўся з правядзеннем Х Балтыйскіх юнацкіх гульняў. „Берасце вытрымаў экзамен на выдатна. Гэта ацэнка не толькі Мінспорту, але і меркаванне замежных калег. У нас ёсць дамоўленасць са старшынёй аблвыканкама Анатолем Лісам, каб Берасце прыняў сур’ёзны міжнародны турнір. Адпрацоўваем цяпер гэтыя пытанні з федэрацыямі па відах спорту”, – расказаў Аляксандр Шамко.

Таксама міністр звярнуў увагу, што Берасцейская вобласць працуе над праектам па пашырэнні зоны бязвізавага ўезду. „Гэта дапаможа і ў спорце, і павялічыць турыстычны патэнцыял. Зрухі ў гэтым пытанні ёсць. Да канца года плануецца прыняцце адпаведных нарматыўна-прававых актаў, якія, упэўнены, дадуць вынікі ўжо ў наступным годзе”, – рэзюмаваў ён. Берасцейскі аблвыканкам выступіў з ініцыятывай аб пашырэнні зоны бязвізавага ўезду для замежных грамадзян. У яе акрамя Белавежскай пушчы плануецца ўключыць абласны цэнтр і прылеглыя да яго Берасцейскі, Жабінкаўскі і Камянецкі раёны.

belta.by