Хатняя вікторыя „Ягелоніі”



У чарговым туры польскай экстра-клясы беластоцкая „Ягелонія” дамаглася хатняй вікторыі над „Пястам” з Глівіцаў – 2:1. У стартавым складзе гаспадароў выйшаў гарадзенскі легіянер Павал Савіцкі, які правёў на полі 79 хвілін, пасля чаго быў заменены. У першым тайме „Ягелонія” двойчы дасягнула поспеху – забітымі мячамі вызначыліся Лукаш Тымінскі (20-я хвіліна) і Тарас Раманчук (43-я). У другім выпадку Савіцкі адзначыўся як асістэнт украінцу. На 74-й хвіліне Павал Москвік адзін гол адыграў.

Пасля 28 матчаў „Ягелонія” набрала 45 ачкоў і на два пункты адстае ад другога месца, на якім пазнаньскі „Лех”, які мае 47 ачкоў і гульню ў запасе. Пераследуе беластачанаў па-ранейшаму ўроцлаўскі „Шлёнск”, які пасля суботняй перамогі 3:0 над гданьскай „Лехіяй”, набраў 43 ачкі і ідзе ў гонцы за медалі чацвёртым.

Беларускае Радыё Рацыя