Хет-трык Бензема прынёс „Рэалу” валявую перамогу над „ПСЖ”
У другім матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў „Рэал” на сваім полі ўзяў верх над „ПСЖ” з лікам 3:1, што дало магчымасць іспанскаму клубу прайсці ў чвэрцьфінал турніру. Пасля гола Мбапэ хет-трык на працягу 17 хвілін аформіў Карым Бензема.
Першы матч, нагадаем, завяршыўся перамогай „ПСЖ” – 1:0. „Манчэстэр Сіці” на сваім полі згуляў унічыю са „Спортынгам” 0:0. Першы паядынак завяршыўся разгромнай перамогай „гараджан” — 5:0, таму каманды Гвардыёлы выйшла ў чвэрцьфінал.
БАТЭ і „Тарпеда”-БелАЗ разышліся мірам
У першым матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі БАТЭ і „Тарпеда”-БелАЗ пераможцу не выявілі – 1:1. На гол Бярозкіна на 5 хвіліне матчу дакладным ударам са штрафного на 67-й хвіліне аказаў Вілюмсан.
Матч у адказ адбудзецца ў Жодзіне 13 сакавіка і пачнецца ў 19.00.
Іван Маеўскі прынёс перамогу „Цэле” ў матчы з „Дамжале”
У матчы 26-га тура чэмпіянату Славеніі „Цэле” дома адолеў „Домжале” — 2:1. Пераможны гол на свой рахунак запісаў беларускі паўабаронца гаспадароў Іван Маеўскі. Ён выйшаў у стартавым складзе і вызначыўся на 86-й хвіліне.
„Юнацтва” перайграла „Хімік”
У сераду ў беларускай хакейнай экстралізе стартаваў плей-оф. На чвэрцьфінальнай стадыі каманды правядуць серыі да чатырох перамог.
Першымі ў барацьбу ўступілі „Юнацтва” і „Хімік”, „Шахцёр” і „Віцебск”.
„Шахцёр” перамог „Віцебск2 у авертайме – 3:2, а „Юнацтва” святкавала перамогу над „Хімікам” 2:0
Сола можа выступіць на чэмпіянаце Расеі ў Цюмені
Беларуская біятланістка Ганна Сола можа выступіць на чэмпіянаце Расеі ў Цюмені, які пройдзе з 30 сакавіка па 3 красавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба НАК.
Сола не паедзе на Кубак Расеі, які прыме Уфа. Склад беларускай каманды на чэмпіянат Расеі можа быць скарэктаваны. Плануецца, спіс дапоўняць Сола, Алена Кручыніна, Сяргей Бачарнікаў. А Смольскі і Алімбекава вяртаюцца ў Менск.
У праграму спаборніцтваў у Цюмені ўваходзяць восем гонак у мужчын і жанчын – спрынты, мас-старты і чатыры эстафеты, уключаючы дзве змешаныя. СМІ раней паведамлялі, што Ганна Сола не збіраецца ўдзельнічаць у спаборніцтвах у гэтым сезоне.
Беларускае Радыё Рацыя