Хет-трык Мікіты Рэмезава



20 верасня прайшлі першыя паядынкі паўфіналаў хакейнага Кубку Беларусі, які носіць імя Руслана Салея. Сталічнае “Юнацтва”, саступаючы цягам гульні салігорскаму “Шахцёру” – 0:1 і 1:2 , усё ж змагло дамагчыся выязной валявой вікторыі – 4:2.

Гарадзенскі “Нёман” на сваім лёдзе прымаў “Гомель” і перамог з лікам 3:1. Хет-трыкам у складзе гарадзенцаў вызначыўся форвард Мікіта Рэмезаў.

Наступныя паядынкі пройдуць 27 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя