ХК „Брэст” пазбавілі дзяржпадтрымкі на 900 мільёнаў рублёў



„Брэст” пазбавіцца дзяржпадтрымкі з-за парушэнняў, якія выявілі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю пры праверцы хакейнага клуба.

Пазапланавая праверка ў ДУ „Хакейны клуб Брэст” прайшла ў жніўні. Прадстаўнікі КДК прайшліся па ўсіх бухгалтарскіх справаздачах апошніх гадоў і выявілі шэраг парушэнняў, – паведамляе „Вячэрні Брэст„.

У 2014 годзе клюб дапусціў нямэтавае выкарыстанне бюджэтных грошай, спонсарскіх і пазабюджэтных сродкаў. У сувязі з гэтым, ва ўпраўленні спорту і турызму пастанавілі пазбавіць „Брэст” 900 мільёнаў бюджэтных сродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя