Хто прайшоў у 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе?
Сталі вядомы ўладальнікі пуцёвак у 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Напярэдадні матчы выявілі яшчэ чатырох дэлегатаў у наступны раўнд. За бортам застаўся толькі адзін клуб вышэйшай лігі.
У 16 парах гэты бар’ер не змог пераадолець толькі адзін прадстаўнік наймацнейшага дывізіёна — мазырская «Славія», якая капітулявала ў супрацьстаянні з серадняком першай лігі «Оршай» у пасляматчавых пенальці. У іншых матчах «Шахцёр» разграміў у гасцях сталічны «Луч» 5:1. Бабруйская “Белшына” саступіла «Іслачы» 1:4, а сталічнае «Дынама» разграміла клуб трэцяга беларускага дывізіёна «Чысць» 4:0. Магілёўскі “Днепр” толькі ў пасляматчавых пенальці прайшоў другадывізіённы «Слонім» – асноўны і даданы час гульні скончыліся з лікам 1:1. Сур’ёзныя праблемы ў бітвах з супернікамі з ніжэйшых ліг мелі таксама «Гомель», «Слуцк», «Мінск» і «Нафтан». Але ў выніку яны ўсё ж змаглі пазбегнуць канфузаў.
Лёсаванне 1/8 фіналу адбудзецца сёння у сталічным Доме футбола.
Беларускае Радыё Рацыя