Кіраўнік УЕФА лічыць, што АБФФ не звязана з рэжымам Лукашэнкі



Як перадае бельгійскае медыя Politico, кіраўнік УЕФА Аляксандэр Чаферын у размове з журналістам выдання падкрэсліў, што Беларуская федэрацыя футбола не мае дачынення да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Таксама Чаферын адзначыў, што АБФФ „нястомна” імкнецца прасоўваць жаночы футбол. Пры гэтым Чаферын сказаў, што УЕФА сочыць за сітуацыяй у Беларусі, якую кіраўнік арганізацыі назваў „жахлівай”. Аднак у УЕФА няма канкрэтных тэрмінаў для прыняцця рашэння наконт гэтага. Вядома толькі, што пытанне будзе абмяркоўвацца да Кангрэса ў маі наступнага года ў Вене. Раней УЕФА адмовіўся прымяняць санкцыі да АБФФ у адказ на даклад Беларускага фонду спартовай салідарнасці аб парушэннях правоў і рэпрэсіях у белфутболе. Цяпер БФСС збірае сродкі на падачу апеляцыі ў Спартовы арбітражны суд.

Уладзіслаў Калячонак можа дэбютаваць у НХЛ

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак (2001) выкліканы ў аснову „Арызоны” з каманды „Туксан”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба НХЛ. Гулец абароны ўжо далучыўся да асновы „Каётс”. Менчук можа дэбютаваць у НХЛ у адным з найбліжэйшых матчаў. У гэтым сезоне Калячонак набраў 5 (2+3) балаў у 15 матчах за „Туксан” у АХЛ пры паказчыку карыснасці „+2”. Беларус — другі снайпер і трэці бамбардзір сярод абаронцаў фарма „Арызоны”. З-за траўм і хвароб па-за гульнёй застаюцца дзесяць хакеістаў асновы „Каётаў”.

Нападнік Дзмітрый Юсаў пакінуў БАТЭ

Украінскі нападнік Зміцер Юсаў пакінуў БАТЭ па заканчэнні тэрміна кантракту. Пра гэта паведамляе прэс-служба барысаўчан. Форвард прыйшоў у БАТЭ ў ліпені. Ён згуляў у 15 матчах, у якіх забіў 5 галоў, аддаў адну выніковую перадачу і дапамог здабыць сярэбраныя ўзнагароды чэмпіянату.

Матч зорак КХЛ-2022 перанесены на 2023 год з-за Алімпіяды і каронавіруса

КХЛ перанесла Тыдзень Зорак Хакея, які павінен быў адбыцца з 8 па 16 студзеня 2022 года ў Чэлябінску, на 2023 год. Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з тым, што ў склады каманд зорнага тыдня ўваходзіць вялікая колькасць патэнцыйных удзельнікаў Алімпіяды, а таксама пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце, якая прывяла да адмены матчаў буйных міжнародных турніраў і іншых замежных ліг.

Ян Няпомняшчы прайграў у фінале чэмпіянату свету па хуткіх шахматах 17-гадоваму ўзбеку

Узбекскі гросмайстар Надзірбек Абдусатараў выйграў чэмпіянат свету па хуткіх шахматах, які праходзіў у Варшаве. 17-гадовы Абдусатараў на тай-брэйку (у бліц-партыях) перамог расейскага шахматыста Яна Няпомняшчага. Дзеючы чэмпіён свету Магнус Карлсен заняў 3-е месца, а амерыканец Фабіяна Каруана – 4-е.

„Чэлсі” выдаткаваў на трансферы больш за ўсіх у свеце ў XXI стагоддзі

„Чэлсі” выдаткаваў на трансферы больш за ўсіх астатніх клубаў свету, пачынаючы з сезона-2000/01. Пра гэта паведамляе Transfermarkt. У XXI стагоддзі „арыстакраты” ў агульнай складанасці патрацілі на трансферы 2,4 млрд еўра. На 2-м месцы па гэтым паказчыку – „Манчэстэр Сіці” (2,3 млрд еўра), на 3-м і 4-м – „Рэал” (2,2 млрд еўра) і „Барселона” (2,2 млрд еўра) адпаведна, пяцёрку замыкае „Ювентус” (2,1 млрд еўра).

Беларускае Радыё Рацыя