Кіраўнікі алімпійскіх камітэтаў краін Балтыі прынялі сумесную заяву
15 гадоў таму
Кіраўнікі алімпійскіх камітэтаў краін Балтыі лічаць, што беларускім і расейскім атлетам не месца на сусветнай спартыўнай арэне пакуль ідзе вайна.
Прадстаўнікі НАК Латвіі, Літвы і Эстоніі падпісалі сумесную заяву, у якой падкрэслілі, што „алімпійскі спорт — магутны інструмент, заснаваны на каштоўнасцях павагі і сяброўства”. „Мы вітаем рашэнне некаторых міжнародных спартыўных федэрацый, якія вырашылі не дапускаць расейскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах любога ўзроўню”, — зазначаецца ў заяве.
Крыніца: Позірк