Кірыл Альшэўскі афіцыйна стаў новым галоўным трэнерам БАТЭ
Сёмым галоўным трэнерам у гісторыі БАТЭ стаў 37-гадовы Кірыл Альшэўскі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Кірыл Альшэўскі – нараджэнец Барысава, у студзені 2019-га ён прыняў кіраўніцтва рэзервовай камандай БАТЭ, якая ў выніку датэрмінова стала пераможцам турніру дублёраў. Яшчэ адзін беларускі трэнер Аляксандр Юрэвіч пакінуў „Шахцёр” і стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі, складзенай з юнакоў не старэйшых за 2004 год. Пра гэта паведамляе прэс-служба салігорскага клуба. Зборнай Беларусі ў 2020 годзе трэба будзе старт у кваліфікацыі юнацкага (U17) чэмпіянату Еўропы.
Аляксандр Гутар можа перайсці ў „Крылы Саветаў”
Па звестках pressball.by, Аляксандр Гутар можа працягнуць кар’еру ў „Крылах Саветаў”. Самарскі клуб выяўляе цікавасць да аднаго з лепшых беларускіх галкіпераў. У чэмпіянаце Беларусі-2019 Гутар ўнёс уклад у чэмпіёнства берасцейскага „Дынама”. Галкіпер правёў 25 матчаў (у тым ліку 10 „сухіх”). „Крылы саветаў” цяпер займаюць у чэмпіянаце Расіі перадапошняе 15-е месца.
31 снежня заканчваецца тэрмін дзеяння кантрактаў адразу ў некалькіх гульцоў „Шахцёра”. Па іх заканчэнні футбалісты пакінуць каманду, – перадае сайт „жоўта-чорных”. Гэта Мікалай Януш, Юрый Кавалёў, Павел Рыбак і Эліс Бакай. Таксама, як паведамлялася раней, з клубам па заканчэнні кантракту растанецца Аляксандр Валадзько.
З вялікай доляй верагоднасці менскае „Дынама” стане ўласнасцю міністэрства спорту
Менскае „Дынама” з вялікай доляй верагоднасці пяройдзе ад Мінгарвыканкама ва ўласнасць Міністэрства спорту і турызму. Як стала вядома Football.by, чаканы інвестар у сталічны клуб так і не прыйшоў і для таго, каб захаваць і „Дынама” і „Менск” ў вышэйшай лізе, было прынята рашэнне „бела-сініх” перадаць з Мінгарвыканкаму ў Мінспорту. Раней старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў заяўляў, што калі менскае „Дынама” не знойдзе да сезону-2020 новага ўласніка, то „Менск” можа страціць месца ў эліце, так як у аднаго ўладальніка не можа быць больш аднаго клуба ў вышэйшай лізе.
Беларускія спартоўцы заваявалі 846 медалёў на буйных міжнародных турнірах у 2019 годзе
У 2019 годзе беларускія спартоўцы заваявалі 846 медалёў на буйных міжнародных турнірах – чэмпіянатах і Кубках свету і Еўропы. Сярод заваяваных узнагарод 250 залатых, 278 сярэбраных і 318 бронзавых. У дысцыплінах праграмы Алімпійскіх гульняў у скарбонцы беларускіх атлетаў 10 медалёў, з якіх тры залатыя, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя. Чэмпіёнамі планеты ў алімпійскіх відах у 2019 годзе сталі фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, Вольга Сілкіна (сучаснае пяціборства) і дуэт байдаркі-двойкі Марына Літвінчук/Вольга Худэнка.