Клічко прысвяціў перамогу над Пулевым змагарам за Украіну



Чэмпіён свету па боксе ў чатырох версіях Уладзімір Клічко прысвяціў перамогу над балгарынам Кубратам Пулевым змагарам за Украіну. Пра гэта цяжкавагавік заявіў пасля бою ў эфіры ўкраінскага тэлеканала «Інтэр», паведамляе Лента.ру.

Клічко накаўтаваў Пулева ў пятым раўндзе паядынку, які прайшоў 15 лістапада ў Гамбургу. Выйграўшы, украінскі баксёр абараніў тытул чэмпіёна свету па версіі Міжнароднай баксёрскай федэрацыі (IBF).  Цяпер у актыве Клічко значацца 63 перамогі (54 – накаўтам) і тры паразы.

Пулеў жа да сустрэчы з украінцам на прафесійным рынгу выйграў 20 баёў з 20.