Клуб „Rotary” ладзіць дабрачынны футбольны турнір



Шосты дабрачынны футбольны турнір праводзіць на гэтых выходных клуб „Rotary”.

Каля дзясятка беластоцкіх фірм і арганізацый супольна збіраюць грошы гуляючы ў футбол. Дапамогу атрымаюць выхаванцы Дому дзіцяці. Кажа адзін з арганізатараў Яраслаў Бараньчук:

– Мы правялі вясенні турнір для дзяцей, працягваем гэту акцыю, сродкі будуць перададзены на рэпетытарства. Студэнты, якія вучаць дзяцей, атрымаюць грошы. Сярод іншага, хочам кампенсаваць выдаткі на зімовыя вакацыі. Ёсць матывацыя да навукі. Рэпетытарства дапамагло, бо сабраныя родкі паспрыялі таму, што ўсе дзеці перайшлі ў наступныя класы. 

Капітан каманды „Hanbood” Адрыян Багінскі лічыць высокай мэтай дапамагу іншым, таму яго каманда заўсёды адгукаецца на запрашэнні прыняць удзел у такіх турнірах:

– Як і штогод удзельнічаем у турніры. Шмат эмоцый, высокая мэта, як звычайна дапамагаем. „Hanbood” адкрыты на такія справы, стараемся ўдзельнічаць у такіх справах. Вынік вельмі важны, але гэта на другім месцы пасля высокай мэты, зразумела, што заўсёды хочацца выйграваць.

Клуб „Rotary Białystok”, які ўваходзіць у сусветную арганізацыю Rotary International, аб’ядноўвае больш за 1 мільён 200 тысяч чалавек у 200 краінах розных прафесій, нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Дэвізам арганізацыі з’яўляецца – „Служба іншым без карысці для сябе”.

Беларускае Радыё Рацыя