„Конная фіеста 2019”



У Берасцейскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце адбудзецца фестываль “Конная фіеста”.

Цягам двух дзён наведнікі мерапрыемства змогуць паглядзець спаборніцтвы па конным спорце, прыняць удзел у конкурсах і павучыцца ездзіць на конях:

– На колькі я ведаю, іншыя спортшколы таксама нешта падобнае праводзяць. У першую чаргу гэта добра для спорту, бо гэта рэклама спорту, а спорт – гэта здароўе. Калі такіх мерапрыемстваў будзе болей, то будзе толькі лепей. 

Пачатак ужо трэцяга па ліку фестывалю “Конная фіеста” 24 жніўня а 10-й па адрасе: Берасце, праспект Рэспублікі 15. Уваход вольны.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя