Корзун: Ва Украіне ўсё не так, як у навінах
Паўабаронца кіеўскага „Дынама” і зборнай Беларусі Мікіта Корзун адзначыў, што СМІ не аб’ектыўна ацэньваюць абстаноўку, якая пануе ва Украіне.
„Мне ў Кіеве падабаецца. Горад – выдатны. Ва Ўкраіне ўсё нармальна, не так, як перадаюць па навінах„, – цытуе Корзуна „Прессбол„.
Менскі дынамавец Корзун перайшоў у кіеўскае „Дынама” ў лютым 2016-га, аднак у асноўным складзе пакуль не замацаваўся. Мікіту Корзуну 21 год. Ён – гулец моладзевай зборнай Беларусі.
У красавіку Кіеўскае „Дынама” пасля перамогі над „Ворсклай” датэрмінова стала чэмпіёнам Украіны. Медаль атрымаў і беларускі паўабаронца Мікіта Корзун.
