Кошыкі лёсавання адбору да чэмпіянату свету-2022



Пасля заключных матчаў футбольнай Лігі нацый вызначыліся ўсе кошыкі, па якіх будуць размеркаваны зборныя пры лёсаванні адборавых груп да чэмпіянату свету 2022 года, які пройдзе ў Катары. Беларусь, якая мае толькі 39-ы рэйтынг у Еўропе, будзе сеяцца з 4-й кампаніі.

Склад рэйтынгавых кошыкаў перад жараб’ёўкай у Еўропе выглядае так:

кошык 1 — Бельгія, Францыя, Англія, Партугалія, Іспанія, Харватыя, Італія, Германія, Данія, Нідэрлянды;

кошык 2 — Швайцарыя, Польшча, Швецыя, Уэльс, Украіна, Аўстрыя, Славакія, Сербія, Турцыя, Румынія;

кошык 3 — Расея, Ірляндыя, Паўночная Ірляндыя, Нарвегія, Венгрыя, Ісляндыя, Шатляндыя, Чэхія, Фінляндыя, Грэцыя;

кошык 4 — Боснія і Герцагавіна, Славенія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Балгарыя, Албанія, Грузія, Ізраіль, Беларусь, Люксембург;

кошык 5 — Кіпр, Арменія, Фарэрскія выспы, Эстонія, Азербайджан, Казахстан, Косава, Літва, Латвія, Андора;

кошык 6 — Малдова, Мальта, Ліхтэнштайн, Гібралтар, Сан-Марына.

Лёсаванне пройдзе 7 снежня ў швайцарскім Цурыху ў анлайн-фармаце. Усяго ў еўрапейскім адборавым турніры будзе 5 груп з 6 каманд і 5 груп – па 5 зборных. 10 пераможцаў групаў наўпрост выйдуць на чэмпіянат свету. Яшчэ 10 дружын, якія зоймуць другія месцы, згуляюць у плэй-оф і вызначаць 5 удзельнікаў фінальнай часткі. Да іх дададуцца яшчэ 2 зборныя, якія стануць лепшымі на групавым этапе Лігі нацый, але не гарантуюць сабе раней удзел праз другое месца адборавага раўнду ці выхад у фінальную частку з першага месца ў сваёй групе.

Беларускае Радыё Рацыя