Краўчанка – найлепшы трэнер Беларусі па версіі «Прэсбола»



Галоўны трэнер жлобінскага «Металурга» Дзмітрый Краўчанка стаў першым у апытанні «Прэсбола» на найлепшага трэнера Беларусі ў мінулым сезоне. У апытанні Краўчанка на бал абышоў галоўнага трэнера «Нёмана» Яўгена Летава. Топ-3 замкнуў галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў. Для Краўчанкі гэта трэцяя перамога ў дадзеным апытанні. Спецыяліст дзеліць першае месца з Міхаілам Захаравым, Гленам Хэнланам і Андрэем Скабелкай.

Андрэй Мезін увайшоў у трэнерскі штаб ХК „Дынама-Мінск”

Вядомы брамнік Андрэй Мезін папоўніў трэнерскі штаб хакеістаў менскага „Дынама”. Ураджэнец Чалябінска доўгі час гуляў за „зуброў” і зборную Беларусі. За тры сезоны КХЛ Андрэй Мезін правёў у складзе дынамаўцаў 100 матчаў, у складзе беларускай зборнай ён выступаў на 15 чэмпіянатах планеты і трох Алімпіядах. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў у трэнерскіх штабах зборнай Беларусі, мінскага „Дынама”, чэлябінскага „Трактара” і „Аўтамабіліста” з Екацярынбурга. Цяпер ён будзе адным з асістэнтаў новага настаўніка мінчан Дзмітрыя Квартальнага. Гэтымі днямі дынамаўцы рыхтуюцца да новага сезона. Першы перадсезонны кантрольны паядынак запланаваны на 31 ліпеня супраць „Адмірала” з Уладзівастока.

«Нёман» упершыню ў гісторыі пераадолеў раўнд еўракубкаў

Гарадзенскі «Нёман» у матчы ў адказ першага раунда Лігі канферэнцый згуляў унічыю з «Вадуцам» (1:1, першы матч: 2:1). Каманда Ігара Кавалевіча выйшла ў другі раунд кваліфікацыі турніру. «Нёман» упершыню ў гісторыі пераадолеў першы раўнд еўракубкаў. Усяго каманда ўдзельнічала ў пяці еўракампаніях.

Эрлінгу Холанду 21 ліпеня споўнілася 23 гады

Знакаміты нарвежскі форвард святкуе сёння Дзень нараджэння.
У сваім першым сезоне за „Манчэстэр Сіці” Эрлінг правёў 53 матчы, у якіх забіў 52 галы. Пры гэтым Холанд выйграў Лігу чэмпіёнаў, чэмпіянат Англіі, Кубак Англіі, залатую буцу Лігі чэмпіёнаў, залатую буцу чэмпіянату Англіі. Акрамя гэтага, скандынаў быў прызнаны лепшым гульцом сезона ў АПЛ, лепшым маладым гульцом сезона ў АПЛ і футбалістам года па версіі FWA.

Беларускае Радыё Рацыя