Крэйг Вудкрафт прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў пакінуў свой пост. Дагавор са спецыялістам скасаваны. Пад кіраўніцтвам 59-гадовага спецыяліста нацыянальная каманда заняла 15-е месца на чэмпіянаце свету-2021, які завяршыўся ў Рызе. Выканкам ФХБ сфармаваў новы трэнерскі штаб зборнай, які будзе рыхтаваць каманду да алімпійскай кваліфікацыі. Настаўнікам нацыянальнай каманды будзе рулявы менскага „Дынама” Крэйг Вудкрафт. Дапамагаць яму будуць яго асістэнты са штаба менскага „Дынама”, паведамляе hockey.by. З 26 па 29 жніўня беларусам трэба будзе пазмагацца за адзіную пуцёўку на Алімпіяду з камандамі Славакіі, Аўстрыі і Польшчы. Турнір у кваліфікацыйнай групе D прыме Браціслава.
Зборная Канады – першая каманда ў гісторыі, якая выйграла чэмпіянат свету, пацярпеўшы чатыры паразы
Зборная Канады выйграла чэмпіянату свету-2021, у фінале ў авертайме адолеўшы фінаў (3:2). На старце чэмпіянату свету зборная Канады пацярпела тры паразы запар: у матчах з Латвіяй (0:2), ЗША (1:5) і Германіяй (1:3), а таксама саступіла ў апошнім матчы групавога этапу камандзе Фінляндыі (2:3 Б). Канада стала першай у гісторыі зборнай, якой удалося выйграць чэмпіянат свету, пры гэтым пацярпеўшы чатыры паразы ў ходзе турніру.
Лука Дончыч усталяваў рэкорд НБА
Абаронца „Даласа” Лука Дончыч набраў 46 ачкоў, 14 перадач і 7 падбораў у сёмым матчы першага раунда плей-оф НБА з “Кліпэрз”. Дончыч давёў сярэдні паказчык выніковасці за кар’еру ў плэй-оф да адзнакі 33,5 ачкі. Гэта найлепшы вынік у гісторыі НБА. Славенец апярэдзіў легендарнага Майкла Джордана.
Аляксей Шпілеўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Кайрата”
Прэс-служба „Кайрата” паведаміла, што беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера клуба. Згодна з опцыі аб датэрміновым скасаванні, ФК „Кайрат” атрымае кампенсацыю ад будучага клуба спецыяліста. Новым клубам Шпілеўскага стала каманда другога дывізіёна чэмпіянату Германіі „Эрцгебірге”. Кантракт 33-гадовага беларускага спецыяліста дзейнічае да канца чэрвеня 2024 года і распаўсюджваецца на першую і другую Бундэслігі, паведамляецца на афіцыйным сайце „Эрцгебірге”.
„Арэнбург” вядзе перамовы аб падаўжэнні кантракту з Міхаілам Сіваковым
„Арэнбург” (Д2) вядзе перамовы аб падаўжэнні кантракту з Міхаілам Сіваковым. У мінулым сезоне беларускі абаронца адыграў 38 матчаў, забіў 2 галы і аддаў 2 галявыя перадачы. Пры гэтым Міхаіл атрымаў 7 жоўтых і 2 чырвоныя карткі. „Арэнбург” датэрмінова гарантаваў сабе другое месца па выніках сезона 2020/21 ФНЛ, аднак не прайшоў працэдуру ліцэнзавання, у выніку чаго застаўся ў другім дывізіёне чэмпіянату Расеі.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя