Крок „зуброў” ад бездані



Менскае „Дынама” у серыі плэй-оф КХЛ нарэшце дамаглося вікторыі над яраслаўскім „Лакаматывам”. На сваім лёдзе „зубры” пры гарачай падтрымцы заўзятараў у чацвёртым матчы серыі 1/8-й фіналу адолелі расейскі клуб з лікам 4:2. Аднак агульны баланс пакуль на карысць яраслаўцаў – 3-1. Ці змогуць „бела-блакітныя” перамагчы ў наступным паядынку ў сераду на чужой пляцоўцы і прадоўжыць серыю – пытанне.

У панядзелкавым матчы шайбы ў менчукоў закідвалі толькі беларусы: Андрэй Сцяпанаў (у бальшыні), Аляксандр Паўловіч, Яўген Кавыршын і Андрэй Стась.

Беларускае Радыё Рацыя