„Крумкачы” адмовяцца ад выхаду ў першую лігу і прадоўжаць выступленне ў другой
Напярэдадні „Крумкачы” ў фінале другой лігі ў дадатковы час прайгралі „Ніве” з Долбізна (2:5).

Тым не менш абедзве каманды заваявалі права выступіць у першай лізе ў наступным сезоне. Ёсць звесткі, што „Крумкачы” адмовяцца ад выступу ў першай лізе па фінансавых меркаваннях. Магчымасці сфармаваць бюджэт, які адпавядае Д2, у менскага клуба няма, таму ён працягне ўдзельнічаць і ў 2023 годзе ў трэцім дывізіёне краіны.
Вадзім Мароз названы навічком тыдня ў КХЛ
18-гадовы нападнік менскага „Дынама” Вадзім Мароз названы найлепшым пачаткоўцам гульнявога тыдня ў КХЛ. Форвард набраў 3 (1+2) ачкі ў трох матчах тыдня, якія ён завяршыў з паказчыкам карыснасці „+ 2”. Усяго ў гэтым сезоне Мароз запісаў у свой актыў 6 (2+4) балаў у 14 матчах.
ІІХФ збіраецца стварыць чэмпіянат свету па хакеі „3 на 3”
ІІХФ плануе найбліжэйшым часам стварыць чэмпіянат свету па хакеі „3 на 3”. Рашэнне аб правядзенні турніру могуць прыняць на найбліжэйшым кангрэсе федэрацыі, які пройдзе ў маі ў Фінляндыі. У лістападзе 2021 года кіраўнік ІІХФ Люк Тардыф заявіў, што хакей у такім фармаце можа быць уключаны ў праграму Алімпіяды ўжо ў 2030 годзе.
Беларус Руслан Юдзянкоў трапіў у сімвалічную зборную лепшых гульцоў чэмпіянату Казахстана
Беларускі абаронца „Мактаарала” Руслан Юдзянкоў уключаны ў сімвалічную зборную найлепшых гульцоў чэмпіянату Казахстана. 35-гадовы футбаліст у 25 матчах забіў гол і аддаў дзве выніковыя перадачы. „Мактаарал” фінішаваў на восьмым месцы ў табліцы.
БАТЭ цікавіцца хаўбекам „Нёмана” Алімардонам Шукуравым
Хаўбек „Нёмана” Алімардон Шукураў патрапіў у сферу інтарэсаў БАТЭ. Таксама футбалістам цікавяцца клубы з ніжняй паловы табліцы чэмпіянату Расеі, паведамляе „Заўзеем за Нёман”. Пры гэтым „Нёман” мае намер перападпісаць гульца, кантракт якога з гарадзенцамі дзейнічае яшчэ адзін год. У вышэйшай лізе-2022 забіў адзін гол і аддаў сем дзейсных перадач у 28 матчах.
Хюлькенберг заменіць Шумахера ў «Хаасе» ў 2023 годзе (Bild)
Гоначнік Мік Шумахер пакіне «Хаас» пасля заканчэння сезона-2022, паведамляе Bild. Паводле інфармацыі нямецкага выдання, Шумахера заменіць рэзервовы пілот «Астан Марцін» Ніка Хюлькенберг, які лічыўся галоўным прэтэндэнтам на месца ў «Хаас». Афіцыйнае абвяшчэнне чакаецца 16 лістапада. Хюлькенберг стане партнёрам Кевіна Магнусэна.
Беларускае Радыё Рацыя
