«Крумкачы» аштрафаваныя за цішоткі супраць гвалту



КДК АБФФ аштрафаваў «Крумкачы» на 50 і 75 базавых велічынь (ці агулам 3375 рублёў) за затрымку і невыкананне патрабаванняў па арганізацыі матчу 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць менскага «Дынама» 2:0, перадае «Трыбуна». «Крумкачы» пакараныя па артыкулах 82 і 92 дысцыплінарнага кодэкса.

Артыкул 82: затрымка ўсталяванага пачатку матчу па віне каманды.

Артыкул 92: невыкананне патрабаванняў і абавязацельстваў па арганізацыі матчаў.

Нагадаем, перад матчам «Крумкачы» – «Дынама» (Менск) гаспадары выйшлі на размінку ў цішотках з надпісам «Мы супраць гвалту», акрамя таго, футбалісты абедзвюх каманд правялі акцыю супраць гвалту – першыя 100 секунд сустрэчы яны проста стаялі і пляскалі ў далоні. Дарэчы, на сайце клуба ёсць рахунак для тых, хто хоча матэрыяльна падтрымаць каманду.

Дубль Раналду прынёс Партугаліі перамогу ў матчы са Швецыяй

У матчы 2-га тура групавога этапу Лігі нацый УЕФА зборная Партугаліі з лікам 2:0 абыграла каманду Швецыі.  На 44-й хвіліне шведская нацыянальная каманда засталася ўдзесяцёх. Лік быў адкрыты ўжо праз хвіліну – аўтарам забітага мяча стаў Крышціяну Раналду, які дакладна прабіў са штрафнога. Партугальцы павялічылі разрыў у ліку на 72-й хвіліне, дубль аформіў Раналду з перадачы Жаау Феліша і стаў другім футбалістам у гісторыі, які забіў 100 галоў за зборную. Партугалія, набраўшы шэсць ачкоў, займае 1-е месца ў турнірнай табліцы групы С. Швецыя – на 3-м месцы. Францыя перамагла Харватыю 4:2, зборная Бельгіі разграміла Ісландыю 5:1 – дублем адзначыўся Мішы Батшуайі. Зборная Англіі згуляла ўнічыю ў матчы Лігі нацый з Даніяй 0:0.

Зборная Грузіі згуляла ўнічыю з камандай Паўночнай Македоніі ў матчы групавога раўнда дывізіёна „С” Лігі нацый — 1:1. Нагадаю, грузіны стануць супернікамі зборнай Беларусі ў паўфінале плей-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020.

Матч Беларусь — Партугалія не адбыўся з-за каронавіруса

З-за падазрэння на COVID-19 у беларускага футбаліста не адбыўся матч маладзёжных зборных Беларусі і Партугаліі, паведамляе прэс-служба АБФФ. Гэта паядынак кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2021 года. Адзначаецца, што „ў выпадку адмоўнага тэсту матч адбудзецца 10 верасня. Ёсць таксама неафіцыйная інфармацыя пра выяўленае заражэнне каронавірусам у трох беларусаў. УЕФА альбо перанясе матч на іншую дату, альбо залічыць нашай зборнай тэхнічную паразу. Найперш матч мусіў прайсці ў Партугаліі.

„Хімкі” абвясцілі аб пераходзе Мікалая Сігневіча

Беларускі нападнік Мікалай Сігневіч стаў гульцом футбольнага клуба „Хімкі” з расейскай прэм’ер-лігі. Да падмаскоўнага клуба футбаліст выступаў за вугорскі „Ференцвараш”. Сігневіч пачаў прафесійную кар’еру ў берасцейскім „Дынама”, дзе за два гады вырас у аднаго з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі. У 2013-м годзе ён падпісаў кантракт з БАТЭ, за які дэбютаваў у Лізе Чэмпіёнаў. Пасля – правёў адзін сезон у грэцкім „Платаніасе”. Таксама на рахунку нападніка 15 матчаў за зборную Беларусі, – паведамляе афіцыйны сайт „Хімак”.

Ілля Івашка прайграў у першым раўндзе турніру ў Прасцееве

139 ракетка планеты Ілля Івашка не змог выйсці ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду на грунтавым турніры ў чэскім Прасцееве. У першым раўндзе беларус не справіўся з гаспадаром турніра 67-м у сусветным рэйтынгу чэхам Іржы Вясёлым  – 2:6, 3:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 17 хвілін.

Нападнік „Дынама” Ілля Усаў аштрафаваны за ўдар галавой

Нападнік „Дынама” Ілля Усаў аштрафаваны за ўдар галавой у матчы з „Салаватам Юлаевым”, які адбыўся на „Мінск-Арэне” 7 верасня і завяршыўся паразай менчукоў з лікам 3:4. Такая інфармацыя размешчана на сайце КХЛ. Інцыдэнт, пасля якога беларускі форвард быў выдалены, здарыўся ў трэцім перыядзе. 19-гадовы форвард перад пачаткам сезона падпісаў з „зубрамі” паўнавартасны кантракт. У паўфінале Кубка Салея Ілля Усаў вызначыўся закінутай шайбай у брамку „Гомеля”. У цяперашнім чэмпіянаце КХЛ ён аддаў адну галявую перадачу ў двух матчах. Наступны матч чэмпіянату КХЛ „Дынама” правядзе сёння на лёдзе „Мінск-Арэны”. Супернікам каманды Крэйга Вудкрафта стане казанскі „Ак Барс”. Сустрэча пачнецца ў 19.30 па беларускім часе.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя