„Крумкачы” не змогуць выступіць у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату



Футбольны арбітраж Беларускай федэрацыі футбола на пасяджэнні 19 сакавіка не задаволіў заяву менскага клуба „Крумкачы”, які аспрэчваў адмову камітэта па клубнаму ліцэнзаванню БФФ разгледзець заяву на выдачу ліцэнзіі, якая дазваляе выступіць у 2018 годзе ў вышэйшай лізе.

Рашэнне з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае, паведаміла прэс-служба БФФ.

Такім чынам, прыватны клуб, які абвінавачваўся ў парушэнні тэрмінаў падачы дакумента, зможа заявіцца толькі ў другую лігу.

„Крумкачы” перажываюць востры фінансавы крызіс, і БФФ не была ўпэўненая ў здольнасці клуба пагасіць даўгі і паўнавартасна правесці сезон.

Месца „крумкачоў”, як чакаецца зойме сталічнае „Тарпеда”, якое ў мінулым сезоне заняло трэцяе месца ў першай лізе.

belapan.by