„Крумкачы” перапынілі чорную паласу
Менскі футбольны клуб „Крумкачы” нарэшце перапыніў сваю чорную серыю – 9 матчаў без перамог. На старце другога кругу сталічная каманда ішла ўслед за лідарамі і рэальна прэтэндавала на медалі. Але потым здарыўся зацяжны спад – і пытанне стала ўжо пра месца ў вышэйшай лізе.
21 кастрычніка „Крумкачы” на сваім полі з цяжкасцю, але адолелі абяскроўлены мікашэвіцкі „Граніт” – 2:1. Лік адкрыў Ягор Сямёнаў на 8-й хвіліне. На 33-й Загвоздзін параўняў лічбы на табло. Тры ачкі ж „груганам” трапным стрэлам прынёс паўабаронец Дзмітрый Клімовіч на 77-й хвіліне. Што займальна, яшчэ зусім нядаўна Клімовіч выступаў якраз за „Граніт”.
„Крумкачы” набралі 32 ачкі і займаюць месца ў самай сярэдзіне турнірнай табліцы – 8-е.
Беларускае Радыё Рацыя