„Крумкачы” становяцца НФК
Футбольны клуб „Крумкачы”, які быў змушаны памянць назву, спыніўся на дастаткова незвычайным варыянце – цяпер ён будзе называцца НФК. Гэтая абрэвіятура расшыфроўваецца як „Незвычайна фантастычная каманда”. Пра гэта паведаміў афіцыйны твітар клуба.
За тыдзень клуб атрымаў каля 200 лістоў з прапановамі варыянтаў перайменавання з Беларусі і нават іншых краін.
„Працэдура змянення юрыдычнага адрасу пачаласяю Нас чакае вялікая праца ў міжсезонне. Разлічваем на вашу падтрымку. Разам зможам перамагчы!” — піша афіцыйны твітар клуба.
Беларускае Радыё Рацыя
