«Крумкачы» заваявалі пуцёўку ў вышэйшую лігу



У матчы 30-га тура першай лігі чэмпіянату Беларусі «Крумкачы» перайгралі магілёўскі «Днепр» – 2:0.

Такім чынам, «Крумкачы» заваявалі пуцёўку ў вышэйшую лігу, заняўшы трэцяе месца ў першай лізе.

Адзначым, што ў наступным сезоне вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі папоўняць «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы». Пакінуў наймацнейшы дывізіён «Гомель».