„Крумкачы” знайшлі новага фундатара
Футбольны клуб „Крумкачы” абвесціў на сваім афіцыйным сайце пра супрацу з кампаніяй „ОБКстандарт”, адной з буйнейшых гандлёвых прадстаўнікоў сусветных брэндаў аўтамабільных аліваў і аўтакасметыкі.
Перамовы паміж бакамі пачаліся ў чэрвені, у канцы першага кругу чэмпіяната Беларусі. Паведамляецца, што прадстаўнікі ОБК наведалі некалькі хатніх матчаў футбольнага клуба „Крумкачы” і прасякнуліся камандавай атмасферай і энергіяй футболу.
Беларускае Радыё Рацыя
