„Крумкачы” падзеляць стадыён з ФК „Мінск”
„Крумкачы” заключылі дагавор з футбольным клубам „Мінск” аб арэндзе стадыёна для правядзення хатніх матчаў чэмпіянату Беларусі-2016. Тэрмін пагаднення – адзін год.
Акрамя таго, пачаткоўцы вышэйшай лігі заключылі падобнае пагадненне і з САК „Алімпійскі”. На гэтым полі хатнія матчы будуць праводзіць дублюючы і моладзевы склады каманды. Адзначым, што галоўная каманда „Крумкачоў” па ходу сезона зможа пераехаць на САК, калі стадыён будзе адпавядаць усім патрабаванням па ліцэнзаванню, паведамляе „Прэсбол„.
