Крысціна Дзмітрук прабілася ў чвэрцьфінал юніёрскага „Ралан Гарос”



У матчы 1/8 фіналу на юніёрскім „Ралан Гарос” беларуска Крысціна Дзмітрук у трох сэтах перайграла прадстаўніцу Чэхіі Дар’ю Відманаву – 6:1, 3:6, 6:3.

Матч доўжыўся 1 гадзіну 48 хвілін. Суперніца Крысціны будзе вядомая пазней.

Канстанцін Кальцоў – в.а. галоўнага трэнера менскага „Дынама”

Менскае „Дынама” сфармавала часовы трэнерскі штаб. І цяпер кіраваць „зубрамі” будзе галоўны трэнер фарм-клуба – Канстанцін Кальцоў, інфармуе афіцыйны сайт клуба. У бліжэйшых матчах „Дынама” Крэйг Вудкрафт і яго трэнерскі штаб не змогуць прысутнічаць, бо знаходзяцца на самаізаляцыі як кантакты першага ўзроўню. У сённяшняй гульні з „Сочы” кіраваць „зубрамі” будзе часовы трэнерскі штаб, у які ўвойдуць Канстанцін Кальцоў і Дзмітрый Астапенка, настаўнікі „Дынама-Маладзечна”.

Беларускі форвард Ілля Шкурын уключаны ў заяўку ЦСКА на Лігу Еўропы

Маскоўскі ЦСКА падаў ва УЕФА заяўку для ўдзелу ў Лізе Еўропы-2020/21. У асноўны спіс увайшлі 24 футбалісты, у тым ліку беларускі легіянер Ілля Шкурын. Спіс апублікаваны на афіцыйным сайце клуба. ЦСКА, які трэніруе беларус Віктар Ганчарэнка, у групе Лігі Еўропы згуляе з заграбскім „Дынама”, „Фейенордам” і „Вольфсбергам”.

Леброн Джэймс аформіў рэкорд стагоддзя ў НБА

Форвард „Лэйкерз” Леброн Джэймс набраў 28 ачкоў, 12 падбораў і 8 перадач у чацвёртым матчы фіналу НБА з „Маямі” (102:96, лік у серыі 3:1). У Джэймса на рахунку зараз 24 матчы з 25 ачкамі і 10 падборамі ў фінале. Гэта новы рэкорд у гісторыі. Джэймс перасягнуў легендарнага Элджына Бэйлара (23). Леброн шосты раз набірае 500 ачкоў, 150 падбораў і 150 перадач за адзін постсезон. За ўсю гісторыю НБА толькі Лары Бёрд дамагаўся падобнага ў 1987 годзе.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pramen-news.by