Крысціна Ціманоўская можа працягнуць сваю спартовую кар’еру ў Польшчы



Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Польшчы паведаміла аб некалькіх варыянтах магчымага працягу кар’еры беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Пра гэта паведамляе Фонд спартыўнай салідарнасці.

Кіраўнік праўлення польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі PKN Orlen Даніэль Обайтек ужо прапанаваў Ціманоўскай спонсарскую падтрымку. „Мы разам гуляем у адной камандзе”, – напісаў ён у Twitter. 

Беларускую алімпійку Ціманоўскую, пасля крытычных выказванняў у адрас трэнераў з-за планаў задзейнічаць яе ў эстафеце 4 па 400 метраў, кіраўніцтва зборнай адхіліла ад Алімпійскіх гульняў і паспрабавала адправіць у Беларусь. Яна звярнулася па дапамогу ў МАК. Выліўся скандал, які застаецца ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ. Міжнародны алімпійскі камітэт праводзіць расследаванне.

Беларускае Рады Рацыя