Ксяндзы пазмагаюцца на футбольным чэмпіянаце
Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў пройдзе 23–28 лютага ў Аўстрыі. У спаборніцтвах прымуць удзел святары з Беларусі.
Як адзначыў капітан зборнай кс. Павел Салабуда, у складзе беларускай каманды будуць пераважна святары з Гарадзенскай дыяцэзіі, агулам ў чэмпіянаце будуць удзельнічаюць 16 каманд, упершыню ў спартыўных баталіях прымуць удзел ксяндзы з Германіі і Албаніі:
– Мы ўжо чацвёрты год запар будзем удзельнікамі гэтага мерапрыемства. За тры месяцы да яго мы рыхтаваліся ў Лідзе, у спартыўнай залі, таксама разам з намі быў трэнер. На колькі мы падрыхтаваныя, будуць сведчыць нашы вынікі, спадзяемся, што не будзе горш, чым у Беларусі – ў Беларусі мы былі на чацвёртым месцы.
Летась еўрачэмпіянат праходзіў у Лідзе. У ім прыняло ўдзел каля 200 святароў з 13 краін. Тытул чэмпіёна Еўропы па міні-футболе сярод святароў заваявала каманда Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя