Кубак Беларусі – далей без „Нёмана”



Гэтымі днямі прайшлі матчы 1/16-й фіналу футбольнага Кубку Беларусі. 

Гарадзенскі „Нёман”, які трапіў у паласу суцэльных няўдач, пакідае гэты турнір вельмі рана. У Бабруйску гарадзенцы нічога ўцямнага не змаглі супрацьпаставіць традыцыйна нязручнай для іх „Белшыне” і прайгралі 1:3

Берасцейскае „Дынама” з вялікай цяжкасцю адолела бар’ер 1/16-й фіналу. У Клецку ў матчы з аднайменным клубам 3-га дывізіёна бела-блакітныя перамаглі толькі па пенальці (2:2 у асноўны час). Праўда, варта ўдакладніць, што берасцейцы выступалі ў Клецку дублёрным складам.

А вось салігорскі „Шахцёр” „не заўважыў” свайго суперніка на гэтай стадыі. У мястэчку Чысць салігорцы перамаглі мясцовую каманду з разгромным лікам 11:0. Ужо ў першым тайме гаспадары поля капітулявалі ажно 9 разоў. Фінскі легіянер „Шахцёра” Пюру Сойры аформіў у гэтай сустрэчы хет-трык.

Ужо прайшло лёсаваннне 1/8-й фіналу Кубку Беларусі. Вось яго вынікі:

Дынама Менск — ФК Менск Лакаматыў (Гомель, Д2) — Смалявічы  Гомель — Іслач  Віцебск — Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)  БАТЭ (Барысаў) — Гарадзея Славія (Мазыр, Д2) — Белшына (Бабруйск, Д2) Тарпеда (Менск) — Слуцк Шахцёр (Салігорск) — Дынама (Берасце) Беларускае Радыё Рацыя