Украінцы і беларусы перамаглі ў першых матчах „Кубка Белгазпрамбанка”



Берасце ў гэтыя дні прымае «Кубак Белгазпрамбанка». У госці да чэмпіёна Беларусі БГК імя Мяшкова прыехалі ўкраінскі «Матор», расейскія «Чэхаўскія мядзведзі» і румынскі клуб «Адархей».

У першы гульнявы ​​дзень, 8 жніўня, украінскі «Матор», які трэніруе былы трэнер менскага «Дынама» Сяргей Бябешка, перамог расейскіх «Чэхаўскіх мядзведзяў» – 34:28 (18:12). У другім матчы першага тура БГК імя Мяшкова прымаў румынскі «Адархей» і здабыў перамогу – 36:30 (16:17). Самым выніковым у складзе гаспадароў стаў капітан БГК харват Люба Вукіч, які закінуў шэсць мячоў.

9 жніўня ў рамках турніру сустрэнуцца «Матор» і «Адархей» і БГК імя Мяшкова з «Чэхаўскімі мядзведзямі». Завершыцца «Кубак Белгазпрамбанка» 10 жніўня гульнямі «Чэхаўскія мядзведзі» – «Адархей», БГК ім. Мяшкова – «Матор».

Турнір «Кубак Белгазпрамбанка» праводзіцца ў сёмы раз. Першыя тры выйграў БГК ім. Мяшкова, у 2011 годзе пераможцам стаў французскі «Дзюнкерк», у 2012-м – польская „Вісла” (Плоцк), а ў 2013-м – македонскай «Вардар».

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, фота Хлябец Максім