Кубак Колдэра. Протас і „Хёршы” стартавалі з паразы ў паўфінальнай серыі



У першым паядынку паўфіналу плэй-оф АХЛ „Хёршы” на хатняй арэне саступіў „Рочэстэру” — 1:5. Беларускі нападнік Аляксей Протас, які гуляў на левым флангу трэцяга звяна, нанёс два кідкі і зарабіў паказчык карыснасці -1.

Усяго ў плэй-оф у Протаса – 8 гульняў, 7 (3 +4) ачкоў, карыснасць +4.

Латвія выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету ўпершыню за апошнія пяць гадоў

Зборная Латвіі згуляе ў чвэрцьфінале Чэмпіяната свету па хакеі ўпершыню за апошнія пяць гадоў. Каманда трэнера Харыйса Вітольшына абыграла зборную Швейцарыі 4:3 у авертайме ў матчы групавога этапу.

Гэта першае выйсце латвійцаў у 1/4 фіналу чэмпіянату свету з 2018 года. У заключным матчы групавога этапа ў Тампэрэ зборная Фінляндыі ўчыніла разгром датчанам з лікам 7:1. Такім чынам вызначыліся пары чвэрцьфіналістаў:

ЗША – Чэхія
Швецыя – Латвія
Фінляндыя – Канада
і Германія – Швейцарыя

Кандрацьеў назваў склад футбольнай зборнай на чэрвеньскія матчы

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў вызначыў кандыдатаў на чэрвеньскія матчы адборавага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы. У пашыраны спіс увайшлі 33 гульцы, у тым ліку Павел Савіцкі з гарадзенскага «Нёмана». У спісе ёсць гульцы, якія выступаюць у чэмпіянатах Грузіі, Казахстана, Ізраіля, Расеі, Азербайджана і Кіпра. У канчатковую заяўку ўвойдуць 23 футбалісты. Абедзьве сустрэчы ў кваліфікацыйнай групе беларуская дружына правядзе на полі стадыёна „Феранца Сусы” ў Будапешце: 16 чэрвеня супраць зборнай Ізраіля і 19 чэрвеня супраць каманды Косава.

„Барселона” пацярпела паразу ад „Вальядаліда”, прайграўшы другі матч запар

У матчы 36-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе „Вальядалід” на хатняй арэне перайграў „Барселону” з лікам 3:1. Новаспечаны чэмпіён краіны прайграў ужо другі матч запар. Аўтагол забіў абаронца «Барсы» Крыстэнсэн. Затым перавагу гаспадароў павялічылі Ларын і Плата, і толькі Роберт Левандоўскі змог забіць мяч прэстыжу.

Падобна, Рыбакіна, Свёнтэк і Сабаленка складаюць новую „Вялікую тройку”

Аўтарытэтны сайт ESPN адзначыў апошнія поспехі беларускі Арыны Сабаленкі, польскай спартоўкі Ігі Свёнтэк і казахстанкі Алены Рыбакінай, канстатаваўшы з’яўленне „Вялікай тройкі” ў сусветным жаночым тэнісе.

Рыбакіна, якую не ўзнагародзілі ачкамі за яе тытул Уімблдона мінулым летам, зараз займае найвышэйшае месца ў кар’еры – чацвёртае. Падобна, разам з Ігай Свёнтэк і Арынай Сабаленкай яна складае новую „Вялікую тройку”. У сукупнасці гэтае трыа выйграла сёлета апошнія чатыры мэйджар-тытулы і тры трафеі ўзроўню ВТА-1000 з пяці.

На працягу апошніх некалькіх гадоў, ці, ва ўсялякім разе, з таго часу, як Серэна Уільямс пайшла ў дэкрэтны адпачынак у 2017 годзе, ВТА адчувала цяжкасці са стабільнасцю на вяршыні рэйтынгу, але зараз здаецца, што ёсць найменьш тры тэнісісткі, якія могуць змагацца за тытулы тыдзень за тыднем і на любым пакрыцці, – пішацца ў артыкуле ESPN.

Беларускае Радыё Рацыя