Кубак Салея. „Берасце” у серыі булітаў абыграла „Нёман”



У адным матчы на старце Кубка Беларусі па хакею, які носіць назву Кубка Салея супраціву не атрымалася.

„Ліда” буйна саступіла „Юнацтву” – 1:6.

„Берасце” нечакана абыграла гарадзенскі „Нёман” у серыі булітаў – 4:3.

Марозава і Марцінс прайгралі ў 1/8 фіналу парнага разраду турніру WTA-500 у Вашынгтоне

Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і бразільянка Інгрыд Марцінс не змаглі выйсці ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-500 у Вашынгтоне з прызавым фондам 780 тысяч даляраў. У матчы першага раунда беларуска-бразільскі тандэм саступіў чылійска-румынскаму дуэту Алекса Гуарачы / Моніка Нікулеску – 6:7 (4:7), 5:7.

„Тарпеда-БелАЗ” выбыла з Лігі канферэнцый

„Тарпеда-БелАЗ” выбыла з футбольнай Лігі канферэнцый. У Венгрыі ў 2-м раўндзе адбору жодзінцы прайгралі АЕК — 2:3, а ў сераду на Кіпры згулялі ўнічыю 1:1. „Тарпеда-БелАЗ” — дзейны ўладальнік Кубка Беларусі, таму ён стартаваў з другога круга кваліфікацыі. Раней з Лігі канферэнцый выбыла менскае „Дынама”. Барацьбу працягвае толькі гарадзенскі „Нёман”, які выйшаў у 3-ці раўнд адбору.

Ліга чэмпіёнаў. Крыўдзіцель БАТЭ „Арыс” згуляе з „Ракувам”

Польская каманда прайшла азербайджанскі „Карабах” у 2-м кваліфікацыйным раундзе і будзе змагацца з калектывам Аляксея Шпілеўскага ў наступнай стадыі адбору Лігі чэмпіёнаў.

У гасцявым матчы ў адказ «Ракув» згуляў з «Карабахам» унічыю 1:1. У першым матчы «Ракув» перамог 3:2.

Гутар прайшоў „абрад ачышчэння” перад рэжымам — „Трыбуна”

Вядомы беларускі брамнік 34-гадовы Аляксандр Гутар прайшоў „абрад ачышчэння” перад рэжымам, піша „Трыбуна”. Для яго Мінспорту арганізавала ў Доме футбола „прэс-канферэнцыю”. Гутар заявіў, што ён толькі паўдзельнічаў у 2020-м у запісе відэа футбалістаў супраць гвалту сілавікоў, у пратэстах не ўдзельнічаў, „экстрэмісцкія” тг-каналы не чытаў. Але відэа было дастаткова, каб трапіць у „чорны спіс” і страціць магчымасць гуляць у Беларусі (сам брамнік такую забарону на „прэс-канферэнцыі” недарэчна адмаўляў). Цяпер жа, адзначае выданне, БАТЭ разглядае магчымасць вяртання ў клуб Аляксандра Гутара (ён гуляў за барысаўчан да 2012-га). І без „пакаяння” яно было б немагчымым. Раней падобную „прэс-канферэнцыю” вымушаны быў правесці яшчэ адзін фігурант „чорнага спісу” Мінспорту Станіслаў Драгун.

Легендарны брамнік Джанлуіджы Буфон аб’явіў аб завяршэнні кар’еры

Легендарны італьянскі брамнік Джанлуіджы Буфон аб’явіў аб завяршэнні кар’еры. „Ну вось і ўсё, сябры. Вы далі мне ўсё. Я аддаў вам усё. Мы зрабілі гэта разам”, — піша ў Twitter 45-гадовы спартовец. Буфон пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 1995 годзе. Ён пачынаў у „Парме”, пасля быў „Ювентус”, ПСЖ, зноў турынскі клуб і зноў „Парма”. Брамнік згуляў 176 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі (для яе гэта рэкорд), разам з ёй выйграў чэмпіянат свету ў 2006-м і ўзяў срэбра чэмпіянату Еўропы ў 2012 годзе. У Джанлуіджы Буфона ёсць шмат іншых трафеяў (напрыклад, у складзе „Ювентуса” ён 10 разоў станавіўся чэмпіёнам Італіі).

Беларускае Радыё Рацыя